Рэквіем па Балонні
Рэформа вышэйшай адукацыі ў ЕС шмат у чым правалілася, але ніхто не ведае, ці ёсць ёй рэальная альтэрнатыва.
Яшчэ ў сакавіку ў Вене адбыўся так званы Балонскі саміт — з’езд прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі краін — удзельніц Зоны еўрапейскай вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства
прызначылі яшчэ 10 гадоў таму, пасля таго, як 19 чэрвеня 1999 года ў Балонні пад пырскі шампанскага дэкларавалі стварэнне вышэйзгаданай зоны.
Рэформа вышэйшай адукацыі ў ЕС шмат у чым правалілася, але ніхто не ведае, ці ёсць ёй рэальная альтэрнатыва.
Яшчэ ў сакавіку ў Вене адбыўся так званы Балонскі саміт — з’езд прадстаўнікоў міністэрстваў адукацыі краін — удзельніц Зоны еўрапейскай вышэйшай адукацыі. Мерапрыемства
прызначылі яшчэ 10 гадоў таму, пасля таго, як 19 чэрвеня 1999 года ў Балонні пад пырскі шампанскага дэкларавалі стварэнне вышэйзгаданай зоны.
Яе асноўныя прынцыпы і мэты былі выкладзены ў Балонскай дэкларацыі. Зараз у Балонскім працэсе ў той ці іншай форме ўдзельнічаюць 47 еўрапейскіх краін. За бортам толькі экзатычныя Сан-Марына і
Манака, а таксама Беларусь. З апошняй, праўда, не ўсё так проста. Шматлікія элементы Балонні прысутнічаюць у айчыннай сістэме адукацыі, напрыклад, двухузроўневая схема, паступовае скарачэнне
колькасці бюджэтнікаў і г. д.
Заснавальнікі Балонскай сістэмы разлічвалі, што асноўныя мэты рэформы павінны быць дасягнутыя на працягу дзесяцігоддзя, а менавіта да 2010 года. Таму яшчэ тады, у 1999-м, вырашылі, што ўвесну 2010-га
будзе лагічна сустрэцца, каб падвесці першыя вынікі і адсвяткаваць юбілей. Аднак святкавання не атрымалася.
Напярэдадні мерапрыемства залу, дзе павінен быў адбыцца саміт, захапілі студэнты і выкладчыкі. У дзень адкрыцця саміта 12 тысяч чалавек, якія прадстаўлялі 63 грамадскія арганізацыі, прайшліся па
вуліцах аўстрыйскай сталіцы. Яны скандзіравалі: «Разам супраць разбурэння адукацыйнай і сацыяльнай сістэмы!» Паралельна прайшоў антысаміт. У акцыях у Вене прынялі ўдзел студэнты і
выкладчыкі са Швейцарыі, Сербіі, Францыі, Германіі, Турцыі і іншых краін.
Студэнты кажуць пра правал рэформы. І не толькі студэнты. 24 лістапада 2009 года вядучая нямецкая газета «Frankfuter Allgemaine Zeitung» канстатавала: «Балонская рэформа
— самая буйная рэформа нямецкага універсітэта з ХІХ стагоддзя — правалілася. Гэта прызнаюць нават адказныя за яе правядзенне асобы».
Па меркаванні крытыкаў Балонскай сістэмы, рэалізацыя рэформы вышэйшай адукацыі істотна пагоршыла ўмовы навучальнага працэсу і працы выкладчыкаў. Яе следствам сталі перапоўненыя аўдыторыі, дэфіцыт
педагогаў (толькі ў ФРГ за апошнія 15 гадоў іх колькасць зменшылася на 1500 выкладчыкаў).
З-за скарачэння часу навучання да шасці паўгоддзяў шматлікія праграмы апынуліся перагружанымі. У некаторых універсітэтах студэнты павінны штотыдзень наведваць 40–50 навучальных пар.
Магчымасць вучобы за мяжой (мабільнасць была адной з фішак рэформы) апынулася фікцыяй: такую вучобу цяжка адаптаваць да навучальных планаў.
У сярэднім каля 60 працэнтаў студэнтаў у Еўропе павінны аплачваць сваё навучанне. Ім складана падагнаць графік працы пад расклад семінараў і паходаў у бібліятэкі. Шматлікія навучэнцы папросту не
вытрымліваюць такога стрэсу. На некаторых факультэтах да апошняга года навучання дацягвае толькі траціна абітурыентаў.
Найбольш спрэчнай апынулася ідэя двухузроўневага навучання. Першы цыкл вучобы працягваецца не менш трох гадоў. Тыя, хто скончыў курс, атрымліваюць дыплом бакалаўра. Тыя, хто прайшоў другі цыкл,
атрымліваюць ступень магістра. Як паказала практыка, працадаўцы ўпарта не ўспрымаюць бакалаўраў у якасці прафесіяналаў, трымаюць іх за недавукаў і, адпаведна, плацяць ім менш.
Апошнія, магчыма, і не супраць стаць магістрамі, але залічаюць туды далёка не ўсіх. Прычым магістратура каштуе дадатковых грошай.
Дарэчы, камерцыялізацыя навучання з’яўляецца складовай часткай Балонскай сістэмы. Аўтары сістэмы меркавалі, што ператварэнне універсітэтаў у рынкавыя суб’екты дапаможа разгрузіць
нацыянальныя бюджэты. Цяжкі матэрыяльны стан ВНУ прывёў да росту ролі карпарацый і фірмаў, якія заказваюць універсітэтам розныя даследаванні. Ахвярай такой практыкі сталі цэлыя навуковыя
кірункі, першым чынам гуманітарныя. У 2005 годзе 21 працэнт усіх ВНУ ў ЕС залежаў ад кантрактаў з карпарацыямі. Універсітэт, арыентаваны на выкананне замовы, перастаў быць пляцоўкай дыскусіі. Яго
выпускнікі пазбаўлены крытычнага мыслення.
Агульная фрустрацыя ў аўдыторыях і на кафедрах з надыходам крызісу перарасла ў адкрытыя пратэсты. Самымі нестрыманымі апынуліся немцы і аўстрыйцы. Менш за ўсё бунту чакалі ад апошніх.
Беспарадкі пачаліся 20 кастрычніка 2010 года, калі студэнты і выкладчыкі занялі галоўную залу Венскай акадэміі мастацтваў. 22 кастрычніка хваляванні перакінуліся ў корпусы Венскага універсітэта.
Audimax — памяшканне ў будынку універсітэта, акупаванае студэнтамі і пераўтворанае ў своеасаблівы штаб, дало найменне ўсяму руху. Яго сталі называць Audimaximus. Пазней гэта слова было
названае словам года.
На працягу некалькіх дзён геаграфія пратэстаў значна пашырылася: Інсбрук, Лінц, Зальцбург, Грац і г.д. З самага пачатку пратэстуючыя адмовіліся ад цвёрдай вертыкальнай арганізацыі. Галоўную
інфармацыйную функцыю выконваў інтэрнэт. Абмеркаванне тактыкі таксама праходзіла на агульных пленумах. Важную ролю адыгрывалі рэгулярныя супольныя дэманстрацыі і незвычайныя перформансы, напрыклад,
захоп 24 лістапада сцэны Венскага грамадскага тэатра падчас аднаго са спектакляў.
Вельмі хутка пачаўся «імпарт рэвалюцыі». 5 лістапада ў ФРГ прайшоў агульнанацыянальны студэнцкі страйк. Былі захоплены памяшканні ў 70-ці універсітэтах. 25 лістапада акцыі
салідарнасці з аўстрыйцамі прайшлі па ўсім свеце.
Пратэсты скончыліся толькі на пачатку студзеня. Пакуль галоўнай перамогай студэнтаў стала скарачэнне платы за навучанне і стварэнне адмысловых парламенцкіх камісій па пытанню адукацыі. Але гэта яшчэ
далёка не канец.
Цяпер у Еўропе актыўна ідзе дыскусія наконт альтэрнатывы Балонскай сістэме. Рэалісты прапануюць для пачатку абмежавацца рэформамі. Праграма-мінімум выглядае наступным чынам: аднавіць старыя
навучальныя планы і тэрміны навучання, скасаваць інстытут бакалаўраў, пашырыць студэнцкае самакіраванне, павялічыць памер дзяржаўных датацый універсітэтам.
Радыкалы бачаць коранем бед арыентацыю Балонскай сістэмы на запыты рынку. Гэта фракцыя заклікае да стварэння новай мадэлі універсітэта.
У любым выпадку, і першыя і другі прызнаюць, што іхнія патрабаванні могуць быць пачутыя толькі ў выпадку існавання моцнага грамадзянскага супраціву. Таму ў чэрвені 2010 года (так было вырашана на
сакавіцкім антысаміце ў Вене) ва універсітэтах Еўропы пачнецца новая кампанія пратэстаў.