Сіндром дысперсіі пігмента ператварыў вочы пацыента ў «Вока Саўрона»
Медыкі апісалі выпадак даволі рэдкага захворвання вачэй — сіндром дысперсіі пігмента, які надаў вачам хворага падабенства з Вокам Саўрона з серыі фільмаў «Уладар пярсцёнкаў». Лекары правялі пацыенту тэрапію, але пакуль невядома, ці набылі яго вочы нармалёвы выгляд.
Сіндромам дысперсіі пігмента называецца захворванне, пры якім пігментныя клеткі вясёлкавай абалонкі адлучаюцца ад яе і пачынаюць плаваць у вадкасці, якая запаўняе камеры вочы. Паступова яны пагаршаюць адток вадкасці ўнутры вачэй. Гэта прыводзіць да росту ціску ўнутры вачэй і развіццю пігментнай глаўкомы. Часцей за ўсё сіндром дысперсіі пігмента сустракаецца ў мужчын еўрапеоіднай расы ва ўзросце 20-40 гадоў, якія пакутуюць блізарукасцю. На развіццё захворвання могуць уплываць і генетычныя фактары.
У лякарню пры Тэхаскім універсітэце ў Осціне звярнуўся 44-гадовы мужчына. Ён нядаўна пераехаў у новы раён і прыйшоў да лекара на першасны агляд. У чальцоў яго сям’і была глаўкома — падвышаны ціск у вачах, які можа прывесці да атрафіі глядзельнага нерва. У пацыента таксама стаў расці ціск унутры вачэй, таму ён пачаў кансультавацца ў афтальмолага. Лекар, які назіраў яго раней, прапісаў кроплі, што паніжалі ціск, таму ён у мужчыны практычна нармалізаваўся. Але пры гэтым вясёлкі вачэй у яго нагадвалі Вока Саўрона з фільма «Уладар пярсцёнкаў»: яны былі цёмнага колеру і акружаны аранжавым кольцам.
Медыкі Ланс Лайанс (Lance Lyons) і Алек Амрам (Alec Amram), якія працуюць у Медыцынскім аддзяленні Тэхаскага універсітэта агледзелі пацыента і паставілі яму дыягназ сіндром дысперсіі пігмента ў абодвух вачах. Лекары правялі лазэрную працэдуру, якая дазваляе палепшыць адток вадкасці ўнутры вачэй і ўжываецца для лячэння глаўкомы. У той жа час ён працягнуў капаць кроплі, каб рэгуляваць ціск. Аднак аўтары не паведамляюць, ці набылі вочы пацыента нармалёвы выгляд ці ён па-ранейшаму падобны на фантастычнага персанажа.
Раней амерыканскія афтальмолагі апісвалі, што можа адбыцца са зрокам у выпадку злоўжывання віяграй. Адзін з пацыентаў, які прыняў занадта вялікую дозу сілдэнафіла (дзеючага рэчыва гэтага прэпарата) стаў бачыць свет у чырвоным колеры. А ў другога ў вачах з’явіліся сляпыя плямы ў форме пончыкаў.
Паводле nplus1.ru