Існуе не толькі відэафармат, але і аўдыё: падкасты на сайце online платформы да на SoundCloud.
Калі ты свядома падыходзіш да самаразвіцця і лічыш, што гэта правільна мець асабістае абгрунтаванае меркаванне — тады online платформа Лятучага ўніверсітэта дакладна для цябе!
Стваральнікі і аўтары курсаў не бягуць за хайпавымі тэмамі і не ствараюць чарговы відэа-курс па моднаму пытанню. Лятучы ўніверсітэт робіць нестандартныя аўтарскія курсы на няпростыя тэмы, пасля прагляда якіх ты дакладна зможаш адстаяць сваю пазіцыю. А калі дабярэшся да дадатковых матэрыялаў — стаць экспертам/кай.
Вось некаторыя тэмы, па якім ты можаш дасягнуць новага лэвэлу:
Будучыня
1. Курс па Open Data «Уводзіны ў адкрытыя дадзеныя»
Ведаеш што такое Open Data і мажаш працытаваць Хартыю адкрытых дадзеных па памяці? І нават у гэтым выпадку табе будзе цікава даведацца: хто і як можа атрымаць выгаду ад Open Data, хто і як збірае і ацэньвае дадзеныя, што лічаць эксперты пра становішча з Open Data у свеце ды ў нас, і шмат чаго яшчэ.
Big brother is watching you!
2. Уводзіны ў сістэмны падыход
Гуманітарныя веды могуць быць не меньш дакладнымі за тэхнічныя, бо таксама працуе з допускамі і верагоднасцямі, з нявызначанасцю. Але тэхнары гэтага не палохаюцца, бо ўмеюць лічыць.
Будзем разбірацца як можна «лічыць» складаныя гуманітарныя сістэмы ды схемы.
3. Адкрытыя праблемы і парадоксы біяэтыкі
Як выяўляецца сутнасць жыцця і смерці? Медыцынскі «сіндром бога»- to will or not to will. Гарвардскі крытэр смерці — ці актуальны пры цяперашнім узроўні медыцыны? Эўтаназія, сурагатнае мацярынства — этычна, але антырэлігійна?
І гэта мы толькі пачалі пералік! Адразу ж падкрэслім — не надта кароткі курс, але ж пагадзіцеся, у двух словах пра такія пытанні не распавесці
Lifehack — павяліч хуткасць прайгравання відэа, калі схопліваеш на хаду.
4. Гарады і змяненне клімату: што і навошта трэба ведаць
Па-першае, калі ты абмяркоўваў Грэту Тунберг — гэта твая тэма.
Па-другое, у Беларусі не ўсё так блага, трэбы толькі не дазваляць руйнавацца ўжо створанаму ды планамерна дадаваць новае.
Па-трэцяе, паслухай курс — у ім вельмі файна выкладзены ўсе пытанні. Ды ў дадатак, там шмат малюнкаў і прыкладаў — усе як нам падабаецца.
Як усё вось гэта вось працуе?
5. Грошы, фінансавае пасрэдніцтва і іх роля ў эканоміцы
Плануеш майніць біткоіны, гуляць на біржы ці ў цябе проста ёсць свае асабістыя грошы? Тады табе дакладны трэба паглядзець гэты курс! З аднаго боку ты зразумееш як усё складана, а з другога — пачнеш разбірацца ва ўсёй глабальнай схеме.
6. Практычная палітыка
Ты калі-небудзь параўноўваў/а палітыку з працай па стварэнні маляванага мульціка? А можаш сказаць, калі сітуацыя становіцца палітычнай? Ці хочаш разабрацца ў палітычных знаках і сімвалах, у паліттэхналогіях?
Пераходзь па спасылцы. Але папярэджваем — курс-чэлендж! Курс не для ўсіх, але для кожнага!
7. Сучаснае адукацыя: радыкальныя змены
Можаш, як Пракапеня, распавесці, што бы ты змяніў/ла ў сістэме адукацыі? Ці лічыш, што павышэнне заробку настаўнікам вырашыць усе пытанні? Ці ўпэўнены/на, што ані школа, ані ўніверсітэт не змогуць падрыхтаваць чалавека да сучаснага жыцця?
Чаму і што не так у нас і ў свеце, давай разбірацца:
8. Сацыяльнае ўяўнае і ягоныя межы
Існуе рубеж, пасля якога чалавецтва кожны раз спараджае рэпрэсіўныя механізмы кіравання. Дык ці ёсць мяжа магчымасцям чалавека ствараць «новы парадак»? Ці можна сканструяваць нацыю?
Адзін з самых глыбокіх і сур’ёзных курсаў. Крыху болей за гадзіну — і ты зможаш зрабіць аналіз сацыяльна-палітычнай рэчаіснасці па «The Lord of the Rings»
Чалавечае ў чалавеку
9. Гульня ў культуры, мысленні і практыкі
Часам кажуць, што сучасны чалавек — гэта чалавек які гуляе. Ды ўвогуле «увесь свет — гульня». А як насамрэч?
Чым адрозніваюцца бізнэсовыя гульні ад гульняў жывога дзеяння ды моўных? Прычым тут тэатр? Паспрабуй разабрацца:
10. Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст.
Ці з’яўляюцца каштоўнасцю для гісторыі асабістыя ўспаміны? Ці змогуць нашыя с табой успаміны ўдакладніць афіцыйна прыняты гістарычны факт?
Шчыра скажам, на апошніх двух лекцыях мы амаль не стрымалі эмоцыі. Другая сусветная, Чарнобыль і калектывізацыя, як гэта распавядаюць сведкі — вельмі кранальна!
11. Дзве гісторыі стварэння ў кнізе Роду
Не было ані Адама, ані Евы. Ды яблык — зусім не яблык! Версій стварэння свету ў Бібліі цэлых дзве! Ды наогул, перавесці навукоўцы могуць далёка не ўсе словы і фразы.
Што чалавецтва насамрэч ведае пра Біблію, калі адкінуць увесь царкоўны маркетынг?
12. Спадчына: каштоўнасці і практыка
Чаму Гарадавы гэта не помнік, а зарослы падмурак замка — помнік?
Будаўнічая рэканструкцыя vs навуковая рэканструкцыя. Пасля аднаўлення гістарычнага помніка, што мы атрымліваем: арыгінал альбо новы помнік?
Разбіраемся з нашай і вашай спадчынай:
Фух! Мы распавялі амаль пра ўсе курсы, акрамя курсаў па дызайне, гісторый фатаграфіі, Кнізе Роду, філасофіі гісторыі. Калі цікавішся гэтымі тэмамі — яны твае!