Сёння ва Украіне ўшаноўваюць памяць ахвяраў галадамораў

Дзень памяці ахвяраў галадамораў адзначаецца штогод у чацвёртую суботу лістапада.

tsn

tsn

У ХХ стагоддзі ўкраінцы перажылі тры галадаморы: 1921-1923, 1932-1933 і голад 1946-1947 гадоў.  Самы масавы з іх — Галадамор-генацыд 1932-1933 гадоў, калі ад голаду загінулі 10 млн 63 тыс. чалавек, што складае прыкладна чвэрць насельніцтва цяперашняй Украіны. Пік галадамору прыйшоўся на вясну 1933-го. Ва Украіне тады ад голаду памірала 17 людзей штохвілінна, тысяча — штогадзіны, амаль 25 тысяч — штодня. За кароткі час былі забіты 4,5 мільёна ўкраінцаў.
Галадамору папярэднічала гвалтоўная калектывізацыя сельскіх гаспадарак, «раскулачванне» сялян, хлебанарыхтоўчая кампанія, масавы тэрор у вёсцы.

Ашаршылык — казахскі Галадамор


Тэрор голадам, што дзейнічаў ва Украіне на працягу 22-х месяцаў — гэта свядомая і мэтанакіраваная палітыка сталінскага ўрада, стратэгія і тактыка якой выконваліся, пачынаючы з 1928 года. Гэтая карна-рэпрэсіўная акцыя была накіравана на ўціхамірванне ўкраінскага сялянства, на знішчэнне самастойных сялянскіх гаспадарак — сацыяльна-эканамічных асноў ўкраінскай нацыі. Украінскія сяляне сталі наступнымі ахвярамі сталінскага рэжыму пасля татальных рэпрэсій украінскай інтэлігенцыі і духавенства.
Сёння ў Кіеве адбудуцца памятныя мерапрыемствы: у Нацыянальным музеі «Мемарыял ахвяр Галадамору» ў 14:30 памянуць ахвяр галадамораў. У 16:00 будзе аб'яўлена агульнанацыянальная хвіліна маўчання памяці ахвяраў галадамораў і правядзенне агульнаўкраінскай акцыі «Запалі свечку». Таксама, згодна з загадам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, на тэрыторыі Украіны 26 лістапада будзе прыспушчаны Дзяржаўны Сцяг Украіны і абмежавана правядзенне забаўляльных мерапрыемстваў, у прыватнасці, у праграмах радыё і тэлебачання