Ва Украіне апублікаваныя дакументы КДБ аб рэпрэсіях падчас галадамору
У Дзень памяці ахвяр галадамору, 26 лістапада, Украіна апублікавала дакументы па рэпрэсіях супраць людзей, якія супраціўляліся вынішчэнню ў 1932-33 гадах.

Удзельніца жалобнай імпрэзы каля Мемарыялу ахвярам галадамору
Ва Украіне ў суботу, 26 лістапада, былі апублікаваныя дакументы савецкага КДБ па рэпрэсіях у часы галадамору, паведамляе Нямецкая хваля. Яны былі апублікаваныя ў электронным архіве. У асноўным гэта паказальныя дакументы: абвінаваўчыя заключэнні, фатаграфіі і пратаколы, якія раней былі недаступныя грамадскасці. Па словах дырэктара архіва Службы бяспекі Украіны Андрэя Кагута, у цяперашні час вядзецца пошук і сістэматызацыя дакументаў, якія асвятляюць гэтую трагічную старонку ўкраінскай гісторыі.