Дзеля паскарэння «бязвізу» з ЕС Украіна можа прыняць мігрантаў
Для паскарэння ўвядзення бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам Украіна магла б узяць на сябе квоту адной з краін ЕС на рассяленне мігрантаў. З такой прапановай выступіў намеснік міністра юстыцыі па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі Сяргей Петухоў.
«Не сакрэт, што на прыняцце рашэння па Украіне шмат у чым паўплываў сірыйскі міграцыйны крызіс. Менавіта баючыся негатыўнай рэакцыі выбаршчыкаў на мігрантаў, еўрапейскія лідары не спяшаюцца даваць «бязвіз» Украіне. А калі гэта наша самая вялікая праблема, то менавіта яна можа і стаць рашэннем», — напісаў ён.
Паводле яго слоў, Украіна можа прапанаваць ЕС узяць на сябе добраахвотна квоту на рассяленне мігрантаў, напрыклад, Нідэрландаў.
На думку Петухова, Украіна, у выпадку прыняцця такога рашэння, патрабуе дадатковага фінансавання ад Еўрасаюза або асобнай краіны.
«На маю думку, замест таго каб крыўдзіцца, трэба шукаць якім чынам стаць ім (Еўразвязу) неабходнымі і патрэбнымі», — падсумаваў ён.
Раней прэзідэнт Еўракамісіі Юнкер заявіў, што «бязвіз» Украіне дадуць да канца года.
Паводле hromadske.ua