СМІ: Камандуючага Чарнаморскім флотам РФ арыштавалі пасля знішчэння крэйсера «Масква»
Камандуючага Чарнаморскім флотаму Расіі адмірала Ігара Осіпава знялі з пасады і арыштавалі пасля знішчэння крэйсера «Масква». У карабель трапілі ўкраінскія крылатыя ракеты «Няптун». Аб гэтым піша ваенны партал Defense Express са спасылкай на крыніцы.
У камандаванні ЧФ РФ пачаліся «чыстк» з мэтай
пошуку «вінаватага» ў знішчэнні крэйсера. У дачыненні да начальніка
штаба-першага намесніка камандуючага флоту віцэ-адмірала Сяргея Пінчука
вядзецца расследаванне.
Часова Чарнаморскім флотам будзе кіраваць віцэ-прэм'ер
Аркадзь Раманаў.
Выданне адзначае, што ў свой час адмірал Осіпаў адзначыўся
прароцкай для сябе заявай: «Чарнаморскі флот без флагмана (ракетнага
крэйсера «Масква») не можа існаваць. Не быў бы я камандуючым
флоту, калі б у мяне не было флагмана».
«Няма флагмана, не будзе і камандуючага», — іранічна адзначае Defense Express.
Акрамя таго, выданне нагадала, што перад уварваннем Расіі ва
Украіну расійскія прапагандысты заяўлялі, што Осіпаў асабіста праверыў
здольнасць крэйсера адбіваць удары з паветра.
13 красавіка ў акваторыі Чорнага мора ў расійскі ракетны
крэйсер «Масква» трапілі ўкраінскія крылатыя ракеты «Няптун». Паводле звестак украінскага ваеннага камандавання, у выніку
карабель атрымаў пашкоджанні, загарэўся, пасля перавярнуўся і патануў.
У Мінабароны РФ сцвярджалі, што на караблі адбылася
дэтанацыя боепрыпасаў, а патануў ён пры буксіроўцы.
Неўзабаве пачалі з'яўляцца заявы бацькоў «зніклых без
вестак» салдат тэрміновай службы, якія служылі на крэйсеры «Масква». Маці аднаго з такіх маракоў сцвярджала, што гаварыла са
сваім сынам, і ён расказаў ёй пра мноства параненых з адарванымі канечнасцямі.
Іншая маці «зніклага без вестак» марака з «Масквы» распавяла, што ў шпіталі каля 200 параненых.
«Масква» — расійскі гвардзейскі ракетны крэйсер. Уваходзіў у склад 30-й дывізіі надводных караблёў Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі. Пабудаваны ў свой час на суднабудаўнічым заводзе ў Мікалаеве, першапачаткова атрымаўшы назву «Слава», пазней быў перайменаваны ў «Маскву».
Паводле unian.net.