
Варта адзначыць, што больш за палову парламентарыяў ужо даўно станоўча выказаліся з нагоды ўступлення Фінляндыі ў альянс. Аднак найперш улады краіны імкнуліся дасягнуць шырокага кансенсусу ў грамадстве, каб прыняць гэтае лёсавызначальнае рашэнне. Такая асцярожнасць была абумоўлена тым, што даволі часта фіны выступалі менавіта за ваенны нейтралітэт сваёй краіны, нават нягледзячы на тое, што Фінляндыя сістэматычна прымае ўдзел у вучэннях альянсу.
Паводле «Інтэрфаксу».