Расійцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. Сярод загінулых трохмесячнае дзіця (абноўлена)
Расійская армія сёння пачала бамбаванне Адэсы. Пра гэта паведамляюць мясцовыя тэлеграм-каналы.
![photo_2022_04_23_14_42_30.jpg photo_2022_04_23_14_42_30.jpg](/img/v1/images/photo_2022_04_23_14_42_30.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Маштаб бамбавання пакуль дакладна невядомы. Але паведамляецца, што снарады патрапляюць у жылыя дамы.
UPD. Народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка праведаміў пра трох загінулых у Адэсе. Пазней колькасць ахвяр узрасла да пяці чалавек. Сярод іх — трохмесячнае дзіця.