«Мы адродзімся». Легендарны ўкраінскі футбаліст Алег Блахін заявіў, што для яго Расіі больш не існуе

Знакаміты ў мінулым нападаючы кіеўскага «Дынама», уладальнік «Залатога мяча» Алег Блахін распавёў аб сваім стаўленні да Расіі, а таксама спрагназаваў, якім будзе ўкраінскі футбол пасля вайны.

1650718082_5267.webp

«Ніколі не збіраўся нікуды з'язджаць, я тут нарадзіўся. Тое, што адбылося, не ўпісваецца ні ў якія рамкі. Калі нада мной лётаюць снарады, а літаральна за 200 метраў згарае дом, то разумееш, што ў гэтым жыцці нешта адбываецца няправільна.

Лічу, што агрэсію Расіі, якая зараз адбываецца ва Украіне, трэба заканчваць. Думаю, што мы пераможам у гэтай барацьбе. Жыццё змянілася вельмі сур'ёзна. І не толькі ў мяне, а мабыць, ва ўсіх людзей. Я сказаў, што нікуды не паеду і буду тут. І ніколі не пакіну свой горад.

Напэўна, расійцы для мяне ёсць. Але Расія як краіна — не. Таму што гэтая агрэсія для мяне непрымальная ні пры якіх умовах. Думаю, што мы пераможам, інакш не можа быць.

Тое, што мы адродзімся — гэта сто адсоткаў. А потым адродзіцца і футбол. Я не ўяўляю, каб у Кіеве і нашай краіне не было футбола. Будзе краіна, будзе футбол, будзе жыццё і ўсё будзе ў парадку, я ў гэта веру. Наша краіна нікуды не дзенецца, я нават такога не ўяўляю», — адзначыў Блахін.

Паводле unian.net.