Украіна прызнала затанулы крэйсер «Масква» аб'ектам сваёй падводнай культурнай спадчыны
Украіна прызнала затанулы крэйсер «Масква» аб'ектам сваёй падводнай культурнай спадчыны, паведамілі ў Мінабароны Украіны.
![Крэйсер «Масква» Крэйсер «Масква»](/img/v1/images/1_23_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крэйсер «Масква»
Ракетны крэйсер «Масква» быў флагманам расійскага флоту, а стаў нумарам 2064 у рэестры падводнай культурнай спадчыны Украіны.
Згодна з Канвенцыяй ЮНЕСКА, усе сляды чалавечай дзейнасці на дне Чорнага мора ў межах эканамічнай дзейнасці Украіны з'яўляюцца ўласнасцю Украіны.
Расійскае мінабароны сцвярджае, што прычынай гібелі карабля сталі пажар і наступная дэтанацыя боезапасу, не паказваючы прычын узгарання. Карабель, кажуць расійскія вайскоўцы, атрымаў пашкоджанні корпуса і пры буксіроўцы падчас шторму страціў устойлівасць і затануў.
Прадстаўнікі ўладаў Украіны сцвярджаюць, што крэйсер «Масква» быў атакаваны ўкраінскімі ракетамі «Няптун». Расія гэта не прызнае.