У Кітаі забаранілі есці сабак

Міністэрства сельскай гаспадаркі Кітая падрыхтавала праект новага спісу жывёл, якіх можна разводзіць для ўжывання ў ежу. У яго не ўвайшлі кажаны, пангаліны, яноты і інш. Са спісу таксама выключаны сабакі — іх кітайскія ўлады нарэшце прызналі хатнімі гадаванцамі. 

HSI

HSI

Падрыхтоўка спісу стала рэакцыяй на распаўсюд каронавіруса, які распачаўся, як мяркуецца, з рынку ва Ухані, дзе гандлявалі дзікімі жывёламі. Спіс не з'яўляецца канчатковым — да 8 траўня ўлады будуць збіраць каментары грамадскасці па праекце.
У спіс уключаны звычайныя жывёл, якія разводзяцца для ўжывання ў ежу, у тым ліку каровы, куры, свінні, авечкі і інш.
Таксама шэраг жывёл уключаны ў раздзел «спецыяльных хатніх жывёл» — у яго ўваходзяць алені, страусы, альпака, птушыная дзічына, два віда ліс і некаторыя іншыя жывёлы.
Са студзеня ў Кітаі дзейнічае забарона на гандаль дзікімі жывёламі, новы спіс уступіць у сілу пасля яго адмены.
Асаблівую ўвагу абаронцаў жывёл прыцягнула выключэнне са спісу сабак.
У заяве ведамства гаворыцца: "па меры развіцця чалавечай цывілізацыі, а таксама любові грамадства да жывёл па ўсім свеце сабакі былі вызначаны як жывёлы-кампаньёны, якія не разглядаюцца ў якасці крыніцы ежы. І яны не будуць такім у Кітаі".
Паводле інфармацыі зоаабарончай арганізацыі Humane Society International, штогод у Кітаі забіваюць да 10 мільёнаў сабак з мэтай атрымання мяса, сюды ўключаны выпадкі выкрадання жывёл. Усяго ў Азіі, паводле звестак зааабаронцаў, штогод забіваюць да 30 млн сабак і 10 млн котак.
Раней Шэньчжэнь стаў першым кітайскім горадам, які забараніў продаж сабак, катоў і іншых жывёл такога кшталту для ўжывання ў ежу, забарона ўступіць у сілу з 1 траўня.
Д-р Пітэр Лі, спецыяліст па палітыцы Кітая ў Humane Society International, кажа: "Мы ўпершыню бачым, як нацыянальны ўрад Кітая тлумачыць, што сабакі з'яўляюцца хатнімі жывёламі. Прызнанне таго, што сабакі маюць асаблівую сувязь з людзьмі, з'яўляецца важным першым крокам на шляху да спынення спажывання і гандлю сабачым мясам. Гэта можа стаць ключавым момантам, які паслужыць стымулам для іншых гарадоў па ўсёй краіне, каб рушыць услед прыкладу Шэньчжэня і забараніць ўжыванне ў ежу сабак і катоў".