У Расіі газаправод «Паўночны паток-2» лічаць экалагічным праектам

Газаправод «Паўночны паток-2», лічыць расійскі чыноўнік, у першую чаргу экалагічны, а не палітычны або камерцыйны праект.

Газаправод пабудаваны на 99%

Газаправод пабудаваны на 99%

У Расіі заяўляюць, што газаправод «Паўночны паток-2» найперш з'яўляецца экалагічным праектам. Пра гэта ў чацвер, 2 верасня, заявіў спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту Сяргей Іваноў на сесіі Усходняга эканамічнага форуму, піша korrespondent.net.

«Вы ведаеце, якія ідуць дыскусіі вакол “Паўночнага патока-2”. Ідзе бясконцая спрэчка, палітычны гэта праект ці гэта камерцыйны праект, але забываюць адну з галоўных рэчаў — гэта экалагічны праект», — сказаў ён.

Чыноўнік растлумачыў свае словы: нібы газаправод дазволіць знізіць нагрузку на навакольнае асяроддзе дзякуючы таму, што ён на дзве тысячы кіламетраў карацейшы за сухапутныя маршруты, а пры яго будаўніцтве выкарыстоўваецца экалагічны матэрыял.

«Метал зусім іншы, таму што стары метал выкідвае СО2 значна больш. Кампрэсараў на ўсім працягу маршруту "Паўночнага патока-2" у два разы менш, і гэта сучасныя кампрэсары», — распавёў Іваноў.

У сваю чаргу, кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер сёння заявіў, што першыя пастаўкі па СП-2 могуць пачацца ў гэтым ацяпляльным сезоне. «Яшчэ да канца гэтага года ў гэты ацяпляльны сезон мы з вамі можам паставіць першы газ па газаправодзе "Паўночны паток-2" на еўрапейскі рынак», — сказаў ён.