У Расіі баяцца "каляровых рэвалюцый"

Навуковы савет пры Радзе бяспекі РФ (РБ РФ) мае намер рэкамендаваць меры па недапушчэнні "каляровых рэвалюцый". Сярод парадаў - спыненне сеткавай актыўнасці і барацьба з "фармаваннем у грамадстве рэвалюцыйна-рамантычнага стэрэатыпу".



km.jpg

У кампетэнцыю навуковага савета Рады бяспекі ўваходзяць "навукова-метадалагічная ацэнка і прагназаванне ўнутраных і знешніх пагроз, якія ўплываюць на сацыяльна-эканамічнае развіццё РФ і забеспячэнне нацыянальнай бяспекі". У Крамлі пацвердзілі, што Рада бяспекі прапрацоўвае "меры па абароне суверэнітэту краіны".
Член навуковага савета Рады бяспекі РФ, прафесар МДУ, у мінулым супрацоўнік спецслужбаў Андрэй Манойла кажа, што рэкамендацыі Радзе бяспекі ў закрытым рэжыме будуць дадзены "безумоўна". Ён бачыць, што рызыка арганізацыі дзяржаўнага перавароту звонку расце: "на фоне заходніх санкцый і пагаршэння эканамічнай сітуацыі забойства Барыса Нямцова напярэдадні правядзення масавай акцыі магло стаць спускавым кручком для фарміравання кіраванага агрэсіўнага палітычнага натоўпу".
Манойла лічыць, што неабходна правесці комплексную працу, якая ўключае "спыненне спецслужбамі сеткавых формаў пратэстнай актыўнасці", і перашкодзіць  "фарміраванню ў грамадстве рэвалюцыйна-рамантычнага стэрэатыпу".
Вялікую ўвагу "каляровым рэвалюцыям" надаюць і ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) - курыруемым Масквой ваенна-палітычным блоку на постсавецкай прасторы. АДКБ ў 2014 годзе быў выпушчаны даклад, у якім сказана, што "небяспека" каляровых рэвалюцый "вылучаецца на першы план у шэрагу нетрадыцыйных выклікаў, пагроз і рызык для бяспекі дзяржаў АДКБ".
Для іх прадухілення уладам рэкамендуецца "выпрацаваць механізмы абароны інфармацыйнай прасторы АДКБ". Прапануецца таксама "блакаваць распаўсюд негатыўнай інфармацыі, якая спрыяе эскалацыі напружанасці ў краіне - патэнцыйнай ахвяры" каляровай рэвалюцыі".
У дакладзе гаворыцца, што ідэі "каляровых рэвалюцый" распаўсюджваюцца перш за ўсё праз інтэрнэт. "Ацэнка ролі і значэння сацсетак у фарміраванні настрою мас, у іх экзальтацыі і арганізацыі дазваляе сцвярджаць, што, па-першае, сацыяльныя сеткі - гэта кагнітыўная тэхналогія, па-другое, арганізацыйная зброя, а па-трэцяе, бізнес-прадукт", - лічаць аўтары дакумента.
"Коммерсант"