Чарговы расійскі гуманітарны канвой заехаў ва Украіну
Гэта ўжо будзе 17-ы па ліку гуманітарны канвой. У яго складзе больш за 160 аўто агульнай вагой звыш 1 800 тон.
Калоны МНС Расіі з гуманітарнай дапамогай для Данбаса паспяхова прайшлі мытнае афармленне і едуць у Данецк і Луганск, паведаміў намеснік начальніка цэнтра кіравання ў крызісных сітуацыях Алег Воранаў.
Больш за 160 аўтамабіляў вязуць для жыхароў Данбаса звыш 1,8 тыс. тон гуманітарных грузаў, каля 90 % якіх складаюць прадукты харчавання.
Таксама жыхарам будуць дастаўлены прадметы першай неабходнасці і іншыя матэрыяльныя сродкі для жыцця.
Раней паведамлялася, што ў сакавіку Расія плануе адправіць у Данбас тры гуманітарных конвоі.
Апошні расійскі гумканвой ў канцы лютага прывёз на Данбас 41 фуру гаруча-змазачных матэрыялаў, якія былі адпраўленыя ў Данбас без згоды Украіны ці праверкі мытнікамі і прадстаўнікамі АБСЕ ці Чырвонага Крыжа.