Ва Украіне здымаюць серыял "Апошні маскаль" (ВІДЭА)
Стваральнікі серыялу анансуюць яго як "файную патрыятычную камедыю".
Серыял "Апошні маскаль" — гэта гісторыя Валеры, звычайнага сына маскоўскага мільянера. Яго жыццё — спартовыя машыны, элітныя клубы, шыкоўныя
фотамадэлі. Увогуле, усё як у людзей. Свята кожны дзень. І ў адзін дзень усё абвалілася!
Бацьку абвінавацілі ў крадзяжы велізарнай сумы грошай. Бацька збег, а Валера не паспеў. І раптам стала вядома, што ў бацькі ёсць брат, пра якога Валера нічога не ведаў.
У гэтага брата і можна надзейна схавацца на некаторы час. Але для гэтага трэба ехаць ва Украіну, у нейкія Карпаты, сяло Вялікія Вуйкі...
Першы сезон тэлесерыяла "Апошні маскаль" будзе складацца з 16 серый, першая з’явіцца на экранах ужо ў сакавіку на канале
1+1.
Галоўныя ролі ў серыяле выконваюць Ігар Скрыпка, Юрый Гарбуноў і Уладзімір Гаранскі.