Уночы ў Адэсе адбыўся чарговы выбух (фота)

Загінулых няма, і ніхто не пацярпеў.



У Адэсе ўначы на першым паверсе дома на Коблеўскай, 40 прагрымеў магутны выбух. Гэта адбылося прыкладна ў 00:30. У гэтым будынку знаходзіцца офіс адэскага "Правага сектара".
У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. Пашкоджанні атрымала прыватная кватэра, якая знаходзіцца побач з офісам, а таксама прыпаркаваныя побач з домам машыны. У гэтым і суседніх будынках выбітыя вокны.
Гэта ўжо не першы выбух у Адэсе, раней іх здзяйснялі ў валанцёрскіх цэнтрах, жылых дамах і крамах. Частка з іх была прызнаная тэрактамі. Апошні з іх адбыўся 18 лютага. Ніводнае са злачынстваў не было раскрытае.
Паводле "Украінскай праўды"