Відэаролік «Я — рускі акупант» сабраў на Youtube 3 млн праглядаў

Ролік быў загружаны ў сацыяльныя сеткі Яўгенам Журавым, блогерам з Навасібірска, аднак распаўсюду відэа спрыяла тое, што яго разьмясціў у сябе ў Twitter Дзмітрый Рагозін, віцэ-прэм’ер РФ у пытаннях ВПК, вядомы сваёй жорсткай антызаходняй рыторыкай.



propagaappaada.jpg

Відэа-ролік, які выкарыстоўвае камп'ютарную анімацыю і графіку, спрабуе даказаць, што суседнія з Расіяй краіны сталі жыць значна горш, калі вырваліся з арбіты Масквы.

Грамадзяне краінаў Балтыі, паводле роліку, зараз «чысцяць прыбіральні ў Еўропе», а Цэнтральная Азія жыве на крэдыты і даходы ад продажу марыхуаны.

Стужка абвінавачвае Украіну ў знішчэнні пабудаванай рускімі прамысловасці і ва ўсталяванні дыктатуры.

«Так, я акупант, і я стаміўся прасіць прабачэння за гэта» — кажа закадравы голас на стужцы.
Фільм адхіляе заходнія каштоўнасці, ў тым ліку і правы геяў, і папярэджвае крытыкаў Расіі:

«Я ветліва папярэджваю вас у апошні раз: Не нарывайцеся! Я будую мір, я люблю мір, але ваяваць я ўмею лепш за ўсіх!».

Фільм заканчваецца адпраўкай гэтага паслання па электроннай пошце прэзідэнту ЗША Бараку Абаму.

Радыё Свабода