Пакуль ЗША спрабуюць замарозіць ядзерную праграму ў Іране, Расія прадае яму ракеты
Масква свядома абрала фінальную фазу ў працэсе перамоваў і паказала сваю пагарду да Захаду, піша The Wall Street Journal. Расія паабяцала прадаць Ісламскай рэспубліцы самыя сучасныя ракеты СПА "С-300ВМ Антэй 2500".
![110308.jpg 110308.jpg](/img/v1/news/full/110308.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У той час, калі прэзідэнт ЗША Барак Абама хоча дамовіцца пра замарозку ядзернай праграмы ў Іране, Расія паабяцала прадаць Ісламскай рэспубліцы самыя сучасныя ракеты СПА "С-300ВМ Антэй 2500", піша The Wall Street Journal.
Адміністрацыя Абамы спадзяецца захаваць падтрымку краін, якія імкнуцца не дапусціць, каб Іран абзавёўся ядзернай зброяй.
У мінулы панядзелак Расія прапанавала прадаць Ісламскай рэспубліцы самыя сучасныя ракеты СПА "С-300ВМ Антэй 2500". Яны павінны абараніць ядзерныя аб'екты іранцаў ад удараў, якія нанясе Ізраіль.
Выданне адзначае, што сусветная прэса не звярнула ніякай увагі на гэта. А гэта ж абуральны факт, паколькі "Масква свядома абрала фінальную, вырашальную фазу ў працэсе перамоваў, каб падаць "нахабны" сігнал". І ў тым сэнсе, гэты жэст несумненна выказваў пагарду да ЗША і Захаду", — гаворыцца ў артыкуле.
"Рускія думаюць, што могуць адначасова выступаць супраць з'яўлення ядзернай зброі ў Ірана. Яны прапануюць ракеты, прыцягваючы іранцаў на свой бок, незалежна ад вынікаў перамоваў, якія завершацца ў канцы сакавіка", — адзначаецца ў артыкуле.
Абама ў сваім інтэрв'ю агенцтву "Рэйтарс" заяўляў, што шанцы дамовіцца з Іранам невялікія, але любая альтэрнатыва "будзе яшчэ горш". Разам з тым, прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху выступае супраць прапанаванай здзелкі з Іранам.
Дасягнуць дамоўленасці з Іранам аб абмежаванні іранскай ядзернай праграмы ў абмен на адмену накладзеных на Тэгеран санкцый спрабуюць ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Кітай і Расія. Аднак Расія на мінулым тыдні афіцыйна прапанавала паставіць арміі Ірана зенітна-ракетныя сістэмы "С-300ВМ Антэй-2500".