Восеньскі сепаратызм у Іспаніі і Іраку

СМІ абмяркоўваюць будучыя сепаратысцкія рэферэндумы. Больш кажуць пра рэферэндум аб незалежнасці Каталоніі, які запланаваны на 1 кастрычніка. Але таксама абмяркоўваецца (у прыватнасці, у сувязі з каталонскім) рэферэндум у іракскім Курдыстане, які запланаваны на наступны панядзелак (25 верасня).

sep.jpg

Іспанская паліцыя арыштавала ў Каталоніі і Мадрыдзе 13 чалавек у сувязі з меркаваным удзелам у падрыхтоўцы рэферэндуму. Таксама паліцэйскія ладзілі рэйды з ператрусамі на офісы каталонскай адміністрацыі ў Барселоне. Большасць затрыманых — прадстаўнікі каталонскага ўрада. Затрыманні выклікалі пратэсты ў Барселоне. Усё гэта разам сведчыць аб тым, што Іспанія цяпер перажывае наймацнейшы за апошні час палітычны крызіс, і абстаноўка працягвае разгарацца.
Арышты службовых асоб — новая тактыка іспанскага ўрада, які спрабуе сарваць запланаваны рэферэндум, не распальваючы дадаткова сепаратысцкія настроі сярод грамадскасці. На простых грамадзян цэнтральныя ўлады спрабуюць паралельна ўздзейнічаць дамовамі, абяцаннямі, а таксама абвінавачваннямі на адрас каталонскіх уладаў. У прыватнасці, апошніх абвінавачвалі ў тым, што яны няправільна распараджаюцца бюджэтам, з-за чаго грошы сыходзяць на арганізацыю супрацьзаконных рэферэндумаў, а не на задавальненне патрэбаў грамадзян.

sep_2.jpg

Іспанскія ўлады гатовыя вылучыць Каталоніі больш фінансавай аўтаноміі і ўвогуле больш грошай, калі яна адмовіцца ад сваіх спроб дамагчыся незалежнасці. Такім чынам іспанскі ўрад вырашыў дзейнічаць метадам пугі і перніка, каб прадухіліць поўнамаштабны канстытуцыйны і палітычны крызіс, якім пагражае перамога сепаратыстаў на рэферэндуме.
У панядзелак урад іракскага Курдыстана збіраецца правесці рэферэндум аб незалежнасці. Праз шэсць дзён пасля гэтага павінен адбыцца аналагічны рэферэндум у Каталоніі. У абодвух выпадках цэнтральны ўрад краіны настроены ў адносінах да гэтых рэферэндумаў вельмі непрыязна. У Іспаніі ўлады пачалі атакаваць прадстаўнікоў урада Каталоніі. Каталонскія лідэры выказваюць упэўненасць, што па выніках рэферэндуму возьмуць верх галасы за незалежнасць. Гэта не дадае аптымізму іспанскім уладам, якія ўжо даўно абвясцілі такія рэферэндумы антыканстытуцыйнымі.
У Іраку вярхоўны суд таксама кваліфікаваў курдскі рэферэндум як антыканстытуцыйны. Гэтага варта было чакаць, аднак тут сітуацыя ўскладняецца яшчэ і тым, што такія рэферэндумы вельмі не падабаюцца іракскім суседзям Турцыі і Ірану, дзе таксама маюцца вялікія курдскія меншасці. Курдскія ўлады, у адрозненне ад каталонскіх, ня настойваюць на тым, што будуць дзейнічаць у адпаведнасці з зыходам рэферэндуму. Яны пазіцыянуюць гэта больш як сімвалічны акт, закліканы выявіць, чаго на самай справе хочуць іракскія курды. Ураду Ірака сепаратысцкая рыторыка не падабаецца нават у такім выглядзе, таму ён паводзіць сябе агрэсіўна ў адносінах да курдскіх уладаў. Гэта, у сваю чаргу, толькі ўзмацняе сепаратысцкія настроі.

Прэзідэнт іракскага Курдыстана Махмуд Барзані

Прэзідэнт іракскага Курдыстана Махмуд Барзані

Каталонія і іракскі Курдыстан знаходзяцца далёка адзін ад аднаго, заключае аўтар, і дзейнічаюць у цалкам розных палітычных кантэкстах. Аднак развіццё падзей з іх рэферэндумамі дэманструе падобную дынаміку. У абодвух выпадках жыхары гэтых абласцей настойваюць на сваім праве голасу, але ў абодвух выпадках зыход галасавання наўрадці будзе радасным.
Паводле polit.ru