У Данецку ўзарвалі аднаго з кіраўнікоў сепаратыстаў
Узарвалі міністра даходаў і збораў ДНР Аляксандра Цімафеева.

Аляксандр Цімафееў, фота sprotyv.info
Па дадзеных расійскіх СМІ, здзейснены замах на Аляксандра Цімафеева, якога сепаратысты называюць міністрам даходаў і збораў ДНР. Ён у крытычным стане.
Месца здарэння ачэплена баевікамі ДНР.
Па інфармацыі мясцовых жыхароў, у Данецку ў раёне гатэля Вікторыя ўзарвалі аўтамабіль, магчыма, "начальніка падатковай".
Паводле gazeta.ua