У Барселоне ўпершыню затрыманыя сепаратысты
Напярэдадні абвешчанага па-за
законам рэферэндуму Мадрыд ўзмацніў ціск на сепаратыстаў. У Барселоне прайшлі ператрусы ў офісе каталонскага ўрада, паведамляецца пра шматлікія затрыманні.
Іспанская паліцыя 20 верасня ў Барселоне
затрымала памочніка віцэ-старшыні каталонскага ўрада Хосэпа Марыю Хове і
яшчэ больш за 10 чалавек.
Акрамя
таго, былі праведзеныя ператрусы ў памяшканнях, якія займае ўрад
аўтаномнай вобласці, што рыхтуе рэферэндум аб незалежнасці. Ператрусы прайшлі ў аддзелах знешняй палітыкі, эканомікі, а таксама ў кабінеце кіраўніка Каталоніі.
Газета
El Pais паведамляе аб затрыманні ў агульнай складанасці 14 чалавек і
канфіскацыі ў ходзе ператрусаў каля 1,3 мільёна ўлётак, а таксама іншых
дакументаў і атрыбутаў, якія маюць дачыненне да запланаванага
рэферэндуму.
Іспанскі ўрад спрабуе перашкодзіць правядзенню прызнанага
антыканстытуцыйным рэферэндуму, прызначанага на 1 кастрычніка. Пасля
таго як каталонскі парламент 6 верасня прыняў закон
аб рэферэндуме па аддзяленні гэтага рэгіёну ад астатняй Іспаніі,
іспанскія ўлады анансавалі контрмеры.
Паколькі
прыняты ў Барселоне закон парушае канстытуцыю Іспаніі, якая не дапускае
падзел краіны, то ўрад звярнуўся ў Канстытуцыйны суд (КС), які прыпыніў
дзеянне гэтага закона. Акрамя таго, Мадрыд заклікае прыцягнуць да крымінальнай адказнасці лідараў сепаратыстаў. Прэм'ер-міністр
Іспаніі Марыяна Рахой Брэй ужо запатрабаваў прыцягнуць да крымінальнай
адказнасці — за "ўзурпацыю ўлады і непадпарадкаваньне папярэднім судовым
рашэнням" — старшыню каталонскага парламента Кармэ Форкаделл і чатырох
членаў прэзідыума парламента. Дэпутатам, якія ініцыявалі прыняццё сепаратысцкіх законаў, могуць пагражаць доўгія турэмныя тэрміны і буйныя грашовыя штрафы.
DW