ВВС: Іранскія спецслужбы падчас пратэстаў згвалтавалі і забілі 16-гадовую дзяўчыну

16-гадовая Ніка Шакарамі знікла ў Тэгеране падчас пратэстаў 2022 года. Праз нейкі час пасля знікнення на вуліцы было знойдзена яе цела. Улады сцвярджалі, што яна скончыла жыццё самагубствам. А людзі, адказныя за смерць Нікі, да гэтага часу не былі пакараныя. Гэта стала вядома з расследавання ВВС

Ніка Шакарамі брала ўдзел у пратэстах за правы жанчын, якія пракаціліся па Іране ў 2022 годзе. Фота ATASH SHAKARAMI

Ніка Шакарамі брала ўдзел у пратэстах за правы жанчын, якія пракаціліся па Іране ў 2022 годзе. Фота ATASH SHAKARAMI

У 2022 годзе з антыўрадавай акцыі пратэсту ў Тэгеране знікла 16-гадовая Ніка Шакарамі. Яе цела было знойдзена праз 9 дзён — пасля праведзенай праверкі ўлады краіны заявілі, што дзяўчына скончыла жыццё самагубствам. Аднак аддзел расследаванняў BBC Eye высветліў, што Ніка была згвалтаваная і забітая трыма супрацоўнікамі іранскіх спецслужбаў, а яе цела было выкінута на адну з вуліц горада.

Гэта інфармацыю ўдалося атрымаць дзякуючы дакументу, які, як мяркуецца, быў напісаны самімі ж спецслужбамі.

У дакладзе пад грыфам «цалкам сакрэтна» змяшчаецца рэзюмэ слуханняў па справе гібелі Нікі Шакарамі, праведзеных Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) — службай бяспекі, якая абараняе ісламскі істэблішмент краіны.

У дакладзе прыводзяцца імёны яе забойцаў і старшых камандзіраў, якія спрабавалі схаваць праўду, а таксама паведамляюцца жахлівыя падрабязнасці здзекаў з дзяўчыны ў фургоне, у якім яе ўтрымлівалі супрацоўнікі Службы бяспекі пасля затрымання.

Знікненне і смерць Нікі Шакарамі прыцягнулі ўвагу грамадскасці, а яе фатаграфія стала сінонімам барацьбы жанчын у Іране за свабоду.

ВВС звярнулася да ўрада Ірана і да КВІР па каментар, але не атрымала адказу. 

Асноўнае з дакладу

Мы сабралі найбольш важныя дэталі з гэтага дакладу. 

Што адбылося ў маразільным фургоне?  Графіка ВВС

Што адбылося ў маразільным фургоне?  Графіка ВВС

Апошні раз Ніку бачылі ўвечары, 20 верасня 2022 года, каля парку Лалех у цэнтры Тэгерана: яна стаяла на смеццевым баку і падпальвала хіджаб, пісала cnn.com.

nika_2.jpg

CNN у кастрычніку 2022 года змясціла відэа, на якім апранутая ў чорнае іранская дзяўчына стаіць на перакуленым смеццевым баку, яна размахвае ахопленай полымем хусткай, знятай з галавы. Фонам гучаць крыкі: «Смерць дыктатару».

Дзяўчынкай з відэа была 16-гадовая Ніка. Праз некалькі гадзін пасля таго, як гэтыя сцэны былі запісаны 20 верасня 2022 года на відэа, Ніка знікла без вестак. І больш чым праз тыдзень яе родныя даведаліся, што яна памерла.

Па ўсім горадзе ў той час ішлі пратэсты за пашырэнне правоў жанчын. Паводле дакладу, за дэманстрацыямі сачылі некалькі падраздзяленняў службы бяспекі, якія знаходзіліся пад прыкрыццём.

Пасля некалькі мужчын з падраздзялення пад назвай Team 12 («Каманда 12») затрымалі Ніку, і пасадзілі ў машыну — немаркіраванай маразільны фургон.

Ніка знаходзілася ў заднім адсеку фургона разам з трыма супрацоўнікамі гэтага падраздзялення: Арашам Калхорам, Садэгам Манджазі і Бехрузам Садэгі.

Іх кіраўнік Мартэза Джаліль знаходзіўся ў пярэдняй частцы фургона разам з кіроўцам.

Глядзіце таксама

Паводле справаздачы, сілавікі, што затрымалі Ніку, паспрабавалі адвесці яе ў паліцэйскі ўчастак, размешчаны недалёка ад месца затрымання, але ён быў перапоўнены.

Тады яны адправіліся ў цэнтр утрымання пад вартай, размешчаны ў 35 хвілінах язды: кіраўнік гэтага цэнтра спачатку пагадзіўся прыняць Ніку, але потым перадумаў.

«Абвінавачаная [Ніка] пастаянна лаялася і скандавала», — распавёў ён следчым для справаздачы.

У пастарунку знаходзіліся яшчэ 14 жанчын-затрыманых, і яму здавалася, што Ніка можа ўзбударажыць астатніх.

Кіраўнік «Каманды 12» Мартэза Джаліль зноў звярнуўся ў штаб-кватэру КВІР па ахове параду, гаворыцца ў справаздачы: яму параілі адправіцца ў сумна вядомую тэгеранскую турму Эвін.

Па дарозе туды, ён, нібыта, пачуў ззаду сябе грукат, які даносіцца з задняга адсека фургона.

Што дакладна адбывалася ў маразільным прычэпе, не вельмі зразумела, бо трое сілавікоў, якія ў ім знаходзіліся з Нікай, давалі розныя паказанні.

Так, адзін з мужчын, які знаходзіўся з Нікай у заднім адсеку — Бехруз Садэгі — распавёў, што, як толькі дзяўчыну пасадзілі назад у фургон пасля адмовы ў цэнтры часовага ўтрымання, Ніка пачала лаяцца і крычаць.

z_rassledavannja_iran.png

«Араш Калхор заткнуў ёй рот шкарпэткамі, але яна пачала супраціўляцца. Тады Садэгі Манджазі паклаў яе на маразільную куфар і сеў на яе. Сітуацыя нармалізавалася», —распавёў ён следчым.

«Я не ведаю, што адбылося, але праз некалькі хвілін яна пачала лаяцца. Я нічога не бачыў, толькі чуў, як яна лаецца і б'ецца», — дадаў Бехруз Садэгі.

z_rassledavannja.png

Паводле слоў Садэга Манджазі, Ніка падрапала і штурхнула яго так, што ён упаў. Хоць рукі Нікі былі звязаны за спіной.

«Яна ўдарыла мяне па твары, і мне давялося абараняцца», — дадаў Манджазі.

У нейкі момант кіраўнік групы Мартэза Джаліля загадаў кіроўцу спыніцца. Калі ён адкрыў заднія дзверы, дык выявіў нежывое цела Нікі.

Паводле яго слоў, ён прыбраў кроў з яе твару і галавы, «якія былі не ў лепшым стане». 

Глядзіце таксама

Проста выкінуць цела на вуліцу

Паводле сведчання аб смерці Нікі, атрыманым персідскай службай ВВС у кастрычніку 2022 года, дзяўчына памерла «ад множных траўмаў, атрыманых у выніку ўдараў цвёрдым прадметам».

Па словах аднаго з байцоў падраздзялення «Каманда 12», у КВІР не хацелі фіксаваць яшчэ адзін смяротны выпадак пры затрыманні — таму цела Нікі проста вырашылі «выкінуць на вуліцу».

Па словах Мартэза Джаліля, яны пакінулі цела Нікі на ціхай вуліцы каля тэгеранскай шашы Ядэгар-Эмам. 

Глядзіце таксама

Версія ўладаў — самагубства

Паводле высноваў дакладу, бойка ў фургоне разгарэлася з-за сэксуальнага гвалту. А таксама што Ніка памерла ў выніку нанесеных ёй удараў.

«Былі выкарыстаныя тры дубінкі і тры тазера. Незразумела, які з удараў быў смяротным», — гаворыцца ў паведамленні.

Гэтыя даныя разыходзяцца з афіцыйнай версіяй: тады, амаль праз месяц пасля пахавання Нікі, дзяржаўнае тэлебачанне паказала вынікі афіцыйнага расследавання, паводле якіх дзяўчына скончыла жыццё самагубствам.

Глядзіце таксама

Што казалі ўлады Ірана пра смерць Нікі раней?

Спачатку іранскія ўлады заявілі, што цела Нікі было знойдзена ў заднім двары раніцай 21 верасня, пісала  CNN у кастрычніку 2022 года. 

Маці дзяўчыны далі доступ, каб апазнаць Ніку, толькі праз 8 дзён пасля здарэння. Спачатку ўлады паказалі запіс з камер відэаназірання, нібыта зроблены адразу пасля апоўначы з 20 верасня на 21 верасня. Там можна было пабачыць фігуру чалавека ў масцы, якая, па іх словах, і была Нікай. Нібыта постаць уваходзіць у нежылы будынак, які ўсё яшчэ будуецца ў Тэгеране. 

Пракурор Тэгерана першапачаткова заявіў, што Ніка загінула пасля таго, як яе скінулі з даху будынка, і што яе смерць «не мела ніякага дачынення да пратэстаў» у той дзень. Але, нягледзячы на тое, што спачатку пракурор відавочна абвясціў яе смерць забойствам, ён не сказаў, ці ёсць падазраваныя. Пазней дзяржаўныя СМІ паведамілі, што Ніка «ўпала», але не прадставілі доказаў, якія пацвярджаюць сцвярджэнне, што гэта быў няшчасны выпадак.

У кастрычніку 2022 года, пасля таго, як журналісты CNN, папрасілі ўрад пракаментаваць доказы гэтага расследавання, іранскія СМІ цытавалі пракурора Тэгерана, які заявіў, што смерць Нікі была самагубствам.

Цяпер, праз паўтара гады пасля здарэння, ВВС накіравала запыт у КВІР і ўрад Ірана, але пакуль не атрымала адказу.

Наколькі вядома ВВС, людзі, адказныя за смерць Нікі, не панеслі пакарання.

Паводле дадзеных місіі ААН па ўстанаўленні фактаў, падчас іранскага руху «Жанчына, Жыццё, Свабода» сіламі бяспекі быў забіты 551 пратэстоўца, большасць з іх — у выніку абстрэлу.

Паводле cnn.comwww.bbc.com