У ЗША пачынаецца энергетычная рэвалюцыя?

Улады Нью-Ёрка падалі судовы пазоў да вядучых заходніх нафтагазавых кампаній BP, «ExxonMobil» і «Royal Dutch Shell», а таксама да Амерыканскага інстытута нафты. Вынікі судовага разгляду могуць мець наступствы для ўсіх кампаній планеты, якія здабываюць нафту і газ.

que_se_passe_t_il_avec_le_petrole_2_1728x800_c_20200421083225.jpg

У дакуменце падкрэсліваецца, што згаданыя фірмы «сістэматычна і мэтанакіравана ўводзілі ў зман спажыўцоў у Нью-Ёрку адносна таго, якую ролю іх прадукцыя адыгрывае ва ўзнікненні кліматычнага крызісу». Як мяркуюць улады горада, кіраўніцтва названых кампаній разумела, што выкарыстанне іх прадукцыі выклікае глабальнае пацяпленне, што пацягне за сабою «згубныя наступствы для людзей і навакольнага асяроддзя». Разам з тым адказчыкі нібыта спрабавалі схаваць інфармацыю пра гэтую шкоду.

У якасці кампенсацыі ўлады Нью-Ёрка просяць суд абавязаць кампаніі не толькі аплаціць шкоду. Яны таксама патрабуюць, каб адказчыкаў абавязалі больш не парушаць правы спажыўцоў у горадзе. Прычым Нью-Ёркам справа можа не скончыцца. Англасаксонскае права носіць прэцэдэнтны характар. Як толькі будзе першае судовае рашэнне, амерыканскія суды пачнуць штампаваць аналагічныя позвы аўтаматычна. Пры гэтым штрафаваць за кліматычны крызіс можна нафтавыя кампаніі ўсяго свету, каб давесці іх да банкруцтва. Праўда, што будзе далей — незразумела.

Паводле амерыканскай прэсы