«Беллеспаперапрам» пахваліўся ростам тэмпаў распродажу беларускага лесу
Прадпрыемствы «Беллеспаперапраму» павялічылі экспарт прадукцыі ў першым квартале амаль на 20% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамілі ў канцэрне.
На вонкавыя рынкі ў студзені–сакавіку арганізацыі канцэрну паставілі прадукцыі на $ 176,4 млн, што на 19,9% больш, чым студзені–сакавіку 2020 года.
У краіны СНД рэалізавана тавараў на $ 83,3 млн (рост на
14,5%), у далёкае замежжа — на $ 93,1 млн (на 25,1% больш). Больш як 32% экспарту
прыйшлося на Расію, 16% — на Польшчу, 11,5% — на Кітай.
Найбольшую долю ў экспарце займае прадукцыя глыбокай
перапрацоўкі: драўняныя пліты ($ 39,9 млн), мэбля ($ 35,8 млн), цэлюлоза ($
30,7 млн ), фанера ($ 23,1 млн), папера і кардон ($ 21,9 млн).
Раней некаторыя тэлеграм-каналы паведамлялі пра масавую
высечку лесу і вываз прадукцыі дрэваапрацоўкі з Беларусі.
Паводле «Белсату».