Забіты за ўкраінскую мову ў цэнтры Львова. Памяці кампазітара Ігара Білазіра
«За українську пісню — б’ють, за неї ж — убивають». Дваццаць чатыры гады таму Украіна даведалася пра жудасную падзею: праз дваццаць дзён барацьбы за жыццё ў рэанімацыі загінуў выбітны выканаўца і кампазітар Ігар Білазір, збіты расійскімі шавіністамі за «непавагу» да расійскага шансона ў львоўскім бары.
![Ігар і Аксана Білазір Ігар і Аксана Білазір](/img/v1/images/vokladka__1__3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717007674&w=528)
Ігар і Аксана Білазір
Ігар Білазір нарадзіўся 24 сакавіка 1955 года ў горадзе Радзехаў на Львоўшыне. Музычныя здольнасці будучы кампазітар праяўляў з самага дзяцінства: у малодшых класах хлопык спяваў у вакальна-інструментальным ансамблі і спрабаваў сябе ў якасці саліста на школьных мерапрыемствах. А ўжо у сёмым класе Ігар арганізаваў ансамбль, з якім пачаў забаўляць публіку на мясцовых вяселлях.
У гэтым жа ўзросце хлопча напісаў дэбютны песенны альбом на свае вершы — яго першы прафесійны запіс адбыўся ў 14 гадоў на Львоўскім радыё ў праграме «Вандроўны мерыдыян».
![Першы школьны вакальна-інструментальны ансамль Ігара, 1969 год Першы школьны вакальна-інструментальны ансамль Ігара, 1969 год](/img/v1/images/perszy_szkolny_vakalna_instrumentalny_ansaml_ihara__1969_hod.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717007671&w=528)
Першы школьны вакальна-інструментальны ансамль Ігара, 1969 год
Ігар быў адораным вучнем, які з ранняга дзяцінства хацеў дасягнуць значных поспехаў у музыцы, таму разам з аднакласнікамі пераехаў у Львоў, дзе і пражыў усё жыццё на вуліцы Фрэдра, 4. Цяпер па гэтым адрасе знаходзіцца дом-музей годнага выканаўцы, забітага чужынцамі ў горадзе яго мары за яго родную мову.
Ігар Білазір скончыў Львоўскае музычна-педагагічнае вучылішча і Львоўскую кансерваторыю, а пасля стажыраваўся ў ЗША і Канадзе. Там яго творчасць атрымала асаблівае прызнанне — украінская дыяспара замежжа была больш адукаванай, вольнай, падрыхтаванай для насалоджвання ўкраінамоўнай музыкай.
У часы савецкай акупацыі Ігар Білазір узначальваў вакальна-інструментальны ансамбль «Рытмы Карпат» Львоўскага аўтобуснага завода, з 1979 года быў мастацкім кіраўніком і салістам ансабля «Ватра» абласной філармоніі. Выканаўца вельмі прыкіпеў да яе і лічыў сваім другім домам.
Пасля ягонага забойста львоўская філармонія выконвае большасць яго песень, у тым ліку і па сённяшні дзень.
![Вакальна-інструментальны ансамбль «Рытмы Карпат» у нацыянальным строі Вакальна-інструментальны ансамбль «Рытмы Карпат» у нацыянальным строі](/img/v1/images/vakalna_instrumentalny_ansambl__rytmy_karpat__u_nacyjanalnym_stroi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717007678&w=528)
Вакальна-інструментальны ансамбль «Рытмы Карпат» у нацыянальным строі
Гітарыст некалі вядомай на ўвесь Савецкі саюз «Ватры» Андрэй Бяроза распавядаў, што за 21 год існавання ансамбль перажыў дзевяць вымоў і некалькі звальненняў — найперш праз «палітычны сабатаж» Ігара Білазіра. Музыкаў абвінавачвалі ў нацыяналізме, рэлігійнасці, кансерватызме, а смелыя сучасныя рытмы ацэньваліся не па мастацкіх, а па палітычных крытэрах. «Ватры» часта забаранялі выконваць свае кампазіцыі, прымушалі вучыць камуністычныя песні пра партыю і Леніна. Як згадвае Бяроза, яны іх вучылі, але выконвалі толькі перад камісіяй, якая зацвярджала рэпертуар. На канцэртах музыкі спявалі тое, што любілі людзі.
![Ігар Білазір у маладосці Ігар Білазір у маладосці](/img/v1/images/ihar_bilazir_u_maladosci.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717007673&w=528)
Ігар Білазір у маладосці
«Памятаю, павінен быў адбыцца канцэрт да гадавіны ўтварэння Савецкага Саюза. Па загадзе «зверху» — усе эстрадныя калектывы абавязаны былі стварыць музычную праграму кшталту: «От Москвы до самых до окраин... человек проходит, как хозяин... Как невесту, Родину мы любим, бережем, как ласковую мать», і далажыць у Кіеў. Ледзь не кожны дзень прыносілі нам песні пра светлую «савецкую будучыню». Білазір стаміўся пераконваць праўладных мужыкоў, што «Ватра» — фолк-поп, пасля такіх песень яна страціць слухачоў.
Нас запалохалі, Ігара адхілілі ад кіраўніцтва ансамблем. І ўсё ж у праграму справаздачнага канцэрта Білазір уключыў песні, якія спадабаліся людзям. Нам апладзіравалі так бурна, што гэта выратавала “Ватру” ад разгону. Нездарма Білазіра ў мастацтве называюць сумленнем. Калі б яны хоць адну песню пра Леніна праспявалі ў вышыванцы, яны б сябе ўжо не паважалі», — апавядаў ударнік ансамблю Юрый Кедрынскі.
![Вакальна-інструментальны ансамбль «Ватра» Вакальна-інструментальны ансамбль «Ватра»](/img/v1/images/vakalna_instrumentalny_ansambl__vatra_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717007677&w=528)
Вакальна-інструментальны ансамбль «Ватра»
Апошняе канцэртнае выступленне артыста адбылося 2 траўня 2000 года ў львоўскім Палацы спорту «Спартак» у пяцігадовай праграме Львоўскага абласнога тэлебачання «Кава па-Львоўску». Жахліва сімвалічна, што праз шэсць дзён Білазір будзе смяротна збіты, менавіта ў кавярні.
Крывавае забойства за Газманава. Усё паўтараецца?
Апошнія шчаслівыя імгненні ў жыцці выканаўцы прайшлі 8 траўня 2000 года — разам з інтэлігентнай кампаніяй Ігар зайшоў у кавярню «Цісарська кава» на адной з цэнтральных вуліц Львова. Спадары пачалі спяваць украінскія песні, што не спадабалася двум наведвальнікам, якія сядзелі на адкрытай пляцоўцы кавярні і слухалі «блатны» расійскі шансон, а менавіта Алега Газманава і гурт «Любэ». Імі былі два грамадзяніна Расіі — Дзмітрый Воранаў і Юрый Калінін.
Па словах відавочцаў, расійскія шавіністы пачалі «прад’яўляць за мову і месца ўкраінцаў у гэтым свеце», пасля чаго напалі на кампанію і скіравалі агрэсію на Білазіра. Пасля таго, як два бакі разышліся па дамах, Воранаў і Калінін дагналі кампазітара і жорстка збілі, зламаўшы яму чэрап у 500 метрах ад ягонага дома.
Лекары змагаліся за жыццё Ігара дваццаць дзён. 16 траўня здарылася клінічная смерць, на змаганне з якой сэрца кампазітара ўжо не хапіла сіл. Выбітны музыка памёр 28 студзеня 2000 года.
Як напісала некалькі гадоў таму ягоная былая жонка Аксана Білазір, Ігар «быў забіты ў часы незалежнай Украіны ў родным Львове за ўласную песню на ўкраінскай мове».
![Ігар з Аксанай і сынам Андрэйкам Ігар з Аксанай і сынам Андрэйкам](/img/v1/images/ihar_z_aksanaj_i_synam_andrejkam.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717007672&w=528)
Ігар з Аксанай і сынам Андрэйкам
Развітацца з любімым кампазітарам і суайчыннікам прыйшлі амаль 200 тысяч чалавек, а пахавальная працэсія стала палітычным заклікам абараніць украінскую мову і культуру ад расійскіх замахаў.
Пазней Апеляцыйны суд Львоўскай вобласці прысудзіў Дзмітрыю Воранаву, абвінавачанаму ў забойстве кампазітара Ігара Білазіра, 10 гадоў пазбаўлення волі. Юрый Калінін быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі як саўдзельнік.
![Мемарыял Ігару Білазіру на месцы забойства ў Львове Мемарыял Ігару Білазіру на месцы забойства ў Львове](/img/v1/images/memaryjal_iharu_bilaziru_na_mescy_zabojstva_u_lvove.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1717007671&w=528)
Мемарыял Ігару Білазіру на месцы забойства ў Львове
Гэтая жудасная падзея ёсць чарговым напамінам пра расійскае імперыялістычнае і шавінісцкае мысленне ў асяроддзі цывілізаванага супольства. Усё пачынаецца з банальнай непавагі да правіл дарожнага руху ў чужой краіне і насмешлівасцю над словамі ці гучаннем чужой мове. Але аднойчы яно абавязкова перарастае ў сапраўдную агрэсію, якая нясе боль і смерць.