Апытанне ў LinkedIn: 12 ІТ-кампаній у працэсе поўнага рэлакейту, 59 — частковага
12 ІТ-кампаній цяпер знаходзяцца ў працэсе поўнага рэлакейту, 59 — частковага. Яшчэ 112 кампаній пачалі шукаць магчымасці для рэлакейту.

Такія папярэднія вынікі апытання, які арганізаваў на сваёй старонцы ў LinkedIn сузаснавальнік і СЕО Iomico Мікалай Мурзенкоў. Гэтымі вынікамі ён падзяліўся з dev.by.
Пытанне гучыць так: ваша ІТ-кампанія ўжо займаецца рэлакейтам супрацоўнікаў з Беларусі? Варыянтаў адказу чатыры:
- так, усіх супрацоўнікаў;
- так, часткі супрацоўнікаў;
- так, пачалі шукаць магчымасці;
- не, усе застаюцца ў Беларусі.
Як распавёў dev.by аўтар апытання, паўдзельнічаць у апытанні можа кожны ахвочы. Бачны вынік галасавання адлюстроўвае колькасць сярод тых, хто прагаласаваў, і значыць, нерэлевантны. Для таго, каб ацаніць разбіўку па кампаніях, ідэнтыфікацыю супрацоўнік-кампанія трэба праводзіць ўручную.
Мікалай Мурзенкоў патлумачыў гэта dev.by наступным чынам:
— Гэта значыць я перабіраю профілі і заношу ўнікальных працадаўцаў у табліцу. Ад некаторых кампаній прагаласавалі некалькі работнікаў, ад некаторых — прагаласавалі топ-менеджэры або ўласнікі. Заўважу таксама, што кампаніі са спісу, якія шукаць магчымасці для рэлакейту, не перасякаюцца з кампаніямі са спісаў, якія ажыццяўляюць поўны або частковы рэлакейт. І яшчэ: я не ўносіў у спіс тых галасаваўшых, профілі якіх паказвалі на дыслакацыю кампаніі-працадаўцы за межамі Беларусі, альбо тых, хто пражываў не ў Беларусі. Такім чынам я пастараўся звесці хібнасці і недакладнасці да мінімуму. За опцыю "Не, усе застаюцца ў Беларусі" па стане на 13.00 гадзін 27 жніўня прагаласавалі 383 чалавекі. Каб падлічыць, колькі гэта ўнікальных кампаній, спатрэбіцца яшчэ пэўны час.
Па стане на апоўдні 27 жніўня ў апытанні прынялі ўдзел амаль 800 чалавек. Ён працягнецца яшчэ пяць дзён, да канца жніўня.