АўтаВАЗ хоча заняць 10% аўтамабільнага рынку Беларусі
У наступным годзе расійскі аўтавытворца мае намер заняць дзесяціпрацэнтную долю аўтамабільнага рынку нашай краіны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі для беларускіх журналістаў заявіў прэзідэнт АўтаВАЗа Бу Інге Андэрсан, які знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым рабочым візітам.
Паводле яго слоў, рынак нашай краіны надзвычай важны для АўтаВАЗа. «У 2015 годзе мы
падымем нашу долю тут з цяперашніх 6 да 10 адсоткаў рынка. Для гэтага мы, па-першае, павінны прапанаваць мясцовым спажыўцам правільныя прадукты па канкурэнтаздольным коштам. Па-другое, мы абавязаны
вярнуць людзям гонар за брэнд Lada. Мы павінны дакладна растлумачыць людзям: навошта купляць трохгадовую ўжываную іншамарку, а не новую Lada за тую ж цану?»
Адказваючы на пытанне пра перспектывы зборкі Lada у Беларусі, Андэрсан адзначыў: «Сённяшнія аб'ёмы продажаў (800 аўтамабіляў за першае паўгоддзе 2014 года, або 6 працэнтаў рынку) і
аб'ёмы бліжэйшага будучага (10 адсоткаў рынка) не дазваляюць казаць аб эканамічнай мэтазгоднасці мясцовай зборкі. Аднак мы маем намер больш цесна працаваць з мясцовымі пастаўшчыкамі. Калі база
мясцовых пастаўшчыкоў будзе канкурэнтнай, то наступнай мэтай стануць 20 адсоткаў рынка Беларусі. З іншага боку, калі ўрад рэспублікі размесціць у нас істотны заказ і пры гэтым паставіць умовай
мясцовую зборку, мы разгледзім гэту перспектыву, але для пачатку мы павінны такую замову атрымаць».
А яшчэ прэзідэнт АўтаВАЗа паведаміў, што не баіцца канкурэнцыі з іншымі аўтамабільнымі брэндамі ў Беларусі: «У Расіі мы штодня канкуруем з Renault, Nissan, Volkswagen, Skoda, Hyundai, KIA. Тут, у Беларусі, я адзначаю рост
Geely і Toyota. Але я не бачу прычын, па якіх мы не можам з імі канкураваць. Мне б хацелася мець у Беларусі большую ступень ступень лакалізацыі Lada, чым у Geely або Toyota, або большую базу
пастаўшчыкоў. Таму пачнем мы з 10 адсоткаў долі мясцовага рынку».
abw.by