Берлінская клініка «Шарытэ» пацвердзіла, што Аляксея Навальнага атруцілі

Клініка «Шарытэ» ў Берліне, куды быў дастаўлены расійскі палітык Аляксей Навальны, паведаміла, што вынікі клінічных даследаванняў паказваюць на яго атручэнне рэчывам з групы інгібітараў халінэстэразы. Пэўнае рэчыва пакуль невядома.

image_22.jpg

Аляксей Навальны застаецца ў штучнай коме, яго стан ацэньваецца як сур'ёзны, але вострай пагрозы для жыцця няма, сказана ў заяве бальніцы. Навальнага лечаць прэпаратам атрапін.
Лекары дадалі, што наступствы хваробы Навальнага няясныя, яны могуць быць доўгатэрміновымі, асабліва ў галіне нервовай сістэмы.
Нямецкія медыкі кантактуюць з жонкай палітыка Юліяй Навальнай.
Да інгібітараў халінэстэразы адносяцца ў тым ліку нервова-паралітычны газы, у прыватнасці, фосфарарганічныя атрутныя рэчывы класа «Навічок» — гэтым ядам у 2018 годзе былі атручаныя былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія.
meduza.io