Беларусь заняла трэцяе месца сярод краін экс-СССР па росце курсу долара за год
На 56,70% (з 11.850 да 18.569) вырас афіцыйны курс долара да беларускага рубля ў 2015 годзе.
Гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР (у студзені — рост на 29,96%, 1-е месца; у студзені—лютым — на 25,65%, 3-е; у першым квартале — на 24,39%, 3-е; у студзені—красавіку — на 22,11%, 5-е; у студзені—маі — на 25,65%, 3-е; у першым паўгоддзі — на 29,50%, 3-е; у студзені—ліпені — на 28,45%, 3-е; у студзені—жніўні — на 48,01%, 1-е; у студзені—верасні — на 49,39%, 1-е; у студзені—кастрычніку — на 47,16%, 2-е; у студзені—лістападзе — на 53,19%, 2-е).
На першым месцы Азербайджан з ростам курсу за год на 98,80% (з 0,7844 да 1,5594 маната), на другой пазіцыі Казахстан — 86,16% (са 182,35 да 339,47 тэнге). У пяцёрцы лідараў таксама Украіна — 52,21% (з 15,768556 да 24,000667 грыўны) і Таджыкістан — 31,69% (з 5,3079 да 6,9902 самоні).
Далей размясціліся Расія — 29,55% (з 56,2584 да 72,8827 рубля), Кыргызстан — 28,89% (з 58,8865 да 75,8993 сома), Грузія — 28,51% (з 1,8636 да 2,3949 лары), Малдова — 25,89% (з 15,6152 да 19,6585 лея), Туркменістан — 22,81% (з 2,85 да 3,50 маната), Узбекістан — 16,00% (з 2.422,40 да 2.809,98 сума), Літва — 11,73% (з 0,8221 да 0,9185 еўра), Латвія, Эстонія — па 11,69% (з 0,8224 да 0,9185 еўра) і Арменія — 1,85% (з 474,97 да 483,75 драма).
У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, курс не змяніўся (11,10 рубля).
У снежні афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 2,29% — шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР пасля Азербайджана (48,34%), Казахстана (10,50%), Расіі (10,03%), Таджыкістана (3,96%) і Узбекістана (2,71%). Далей ідуць Украіна (0,49%) і Арменія (0,19%). У Туркменістане курс не змяніўся, у Кыргызстане — знізіўся на 0,001%, у Грузіі — на 0,42%, у Малдове — на 2,24%, у Латвіі, Літве і Эстоніі — на 2,84%.
У 2014 годзе Беларусь таксама заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу долара да нацыянальнай валюты (на 24,61%), у 2013-м — другое (на 10,97%), у 2012-м — чацвёртае (на 2,63%), у 2011-м — першае (на 178,33%), у 2010-м — сёмае (на 4,79%), у 2009-м — першае (на 30,14%), у 2008-м — дзявятае (на 2,33%).