У Беларусі з 1 студзеня выраслі мінімальны заробак і базавая велічыня
З 1 студзеня базавая велічыня ў краіне вырасла са 180 тысяч да 210 тысяч рублёў. Гэта прадугледжана пастановай урада ад 18 снежня № 1059.
Базавая велічыня была ўведзеная 1 сакавіка 2002 года, яна ўжываецца для вылічэння шэрагу паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.
Месячная мінімальная заработная плата (МЗП) павышана да 2 млн. 300 тыс. рублёў (гэта крыху меней за 114 долараў, калі браць курс амерыканскай валюты на 1 студзеня 2016 г.).
Год таму мінімалка складала да 2 млн. 100 тыс. 100 рублёў. У ліпені яна была праіндэксавана і склала 2 млн. 180 тыс. 126 рублёў.