Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
З 1 студзеня 2016 года Беларусь панізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза.
Згодна з пастановай Савета міністраў № 1097 ад 28 снежня 2015 года, стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту паніжаная з 88,4 да 73,3 долара за 1 тону. Пошліна на прамагонны бензін знізілася з 75,1 да 52 долара за 1 тону, на таварныя бензіны — з 68,9 да 44,7 долара за 1 тону.
Пошліна на лёгкія і сярэднія дыстыляты складае 29,3 долара за 1 тону (раней — 42,4). Такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых алеяў.
У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, паніжаліся 1 снежня 2015 года, паведамляе БелаПАН.