«Беларуськалій» знізіць здабычу і экспарт калію

«Беларуськалій» праводзіць капітальных рамонт чатырох рудакіраўніцтваў.



belkalij.jpg

Ён запланаваны на прамежак з верасня да снежня 2014 года - месяцам на кожнае рудакіраўніцтва. Пра гэта паведаміў прадстаўнік прадпрыемства Андрэй Рыбак.
«З верасня «Беларуськалій» плануе па чарзе прыпыніць працу кожнага з чатырох рудакіраўніцтваў для правядзення планавых рамонтных работ», - заявіў ён.
Пры гэтым Андрэй Рыбак адзначыў, што ў 1-м паўгоддзі праз інтэнсіўную адгрузку на экспарт у прадпрыемства не было наогул магчымасці праводзіць планавыя рэвізіі абсталявання, якія патрэбныя для падтрымання яго працаздольнасці.
Тым самым прадстаўнік «Беларуськалія» канстатаваў, што прыпыненне і рамонт рудакіраўніцтваў прычыніцца да зніжэння вытворчасці і ўзроўню экспарту.
БелТА