Эканаміст: Стагнацыя — гэта найбольш верагодны сцэнар на бліжэйшую перспектыву
На працягу 2023 года беларуская эканоміка паспяхова аднаўлялася і ў выніку дасягнула ўзроўню 2019 года. Але яна практычна вычарпала гэты патэнцыял для далейшага росту, заявіў старшы навуковы супрацоўнік BEROC эканаміст Дзмітрый Крук падчас трэцяга бізнес-форуму Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой.
На яго думку, перадумоў для далейшага росту на ранейшым узроўні больш няма. Гэта звязана таксама з тым, што яны былі заснаваныя на добрай фінансавай і знешняй кан'юнктуры. Хутчэй за ўсё, сёлета Беларусь зноў сутыкнецца з дэфіцытам знешняга гандлю. Гэта істотна, бо наша эканоміка шмат у чым залежыць ад сітуацыі паказчыкаў у знешнім гандлі. У гэтым кірунку карціна склалася такая, што каля 90% беларускага экспарту па сутнасці кантралюецца Расіяй. Гэта звязана з завязкай на расійскую лагістычную, транспартную інфраструктуру, гэта значыць выкарыстанне суседняй краіны як асноўнага пасярэдніка ў знешнім гандлі.
«Стагнацыя — гэта найбольш верагодны сцэнар на бліжэйшую перспектыву», — заявіў Дзмітрый Крук.
Сярод пагроз для будучага развіцця беларускай эканомікі аналітык як адну з больш небяспечных назваў тое, што наша краіна «ўсё больш паглынаецца расійскай эканомікай». Ён таксама звярнуў увагу на перспектыву «павышэння ўзроўню залежнасці ад Расіі з высокага да поўнага».
«Фактычна сёння Беларусь паглынаецца расійскай эканомікай усё больш і больш, — кажа Дзмітрый Крук. — Калі мы гаворым пра будучыя магчымасці выхаду беларускай эканомікі на сусветную арэну, нам спатрэбяцца істотныя крокі наперад. Зразумела, Сусветная гандлёвая арганізацыя — гэта абавязковая прыступка ў лесвіцы на шляху вываду эканомікі на сусветны ўзровень. Але гэтага недастаткова».
Эканаміст адзначае, што сяброўства ў СГА адкрывае доступ да рынкаў, але не гарантуе, што эканоміка краіны стане больш канкурэнтаздольнай. Тым не менш, выхадам з сітуацыі, якая склалася ў эканамічным рэчышчы аналітык бачыць у тым ліку сяброўства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі і руху ў бок еўраінтэграцыі.
Паводле Белнавіны