У РФ распачаў крымінальную справу з-за фінансавання тэрарызму «службовымі асобамі ЗША і NATO»

Правесці праверку наконт фінансавання заходнімі краінамі тэрактаў накіраваных супраць Расіі, прасілі дэпутаты Дзярждумы РФ, а таксама філосаф Аляксандр Дугін.

_brest_bresckaja_krepasc_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas___16__1_logo.jpg

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу ў сувязі са зваротам дэпутатаў Дзярждумы аб фінансаванні тэрарыстычнай дзейнасці «вышэйшымі службовымі асобамі ЗША і краін NATO», паведамляе прэс-служба ўстановы, паведамляе  «Медуза».

У ведамстве сцвярджаюць, што сродкі, якія паступалі праз камерцыйныя арганізацыі, у тым ліку ўкраінскую Burisma Holdings, на працягу «апошніх гадоў» выкарыстоўваліся для фінансавання тэрактаў на тэрыторыі РФ і за яе межамі «ў мэтах ліквідацыі значных палітычных і грамадскіх дзеячаў і нанясення эканамічнай шкоды». У раду дырэктараў Burisma Holdings у перыяд з 2014-га да 2019 года ўваходзіў сын прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Хантэр.

У СК РФ удакладнілі, што гаворка ідзе пра некалькі мільёнаў долараў.

«Следствам правяраюцца крыніцы паступлення і далейшы рух грашовых сродкаў, дачыненне канкрэтных асоб з ліку супрацоўнікаў органаў улады, грамадскіх і камерцыйных арганізацый краін Захаду. Акрамя таго, адпрацоўваюцца сувязі непасрэдных выканаўцаў тэрарыстычных актаў з замежнымі куратарамі, арганізатарамі і спонсарамі», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.


Глядзіце таксама

Правесці праверку на прадмет фінансавання Украінай, ЗША і іншымі заходнімі краінамі тэрактаў, накіраваных супраць Расіі, прасілі дэпутаты Мікалай Харытонаў, Андрэй Красаў, Яна Лантратава, а таксама філосаф Аляксандр Дугін і былы дэпутат Вярхоўнай Рады Андрэй Дзяркач.

Напярэдадні ФСБ апублікавала відэа допыту меркаваных выканаўцаў тэракту ў «Крокус Сіці холе». У змантаваным роліку абвінавачаныя заявілі, што іх дзеянні каардынаваў нейкі Сайфула, які, як сцвярджаецца, абяцаў выплаціць ім па мільёне рублёў пасля таго, як яны дабяруцца да Кіева. У той жа дзень СК РФ заявіў, што атрымаў «значныя звесткі, якія могуць сведчыць аб іх [абвінавачаных] сувязі з украінскімі спецслужбамі».

 

Глядзіце таксама