На першым энергаблоку БелАЭС пачаліся гідравыпрабаванні рэактарнай устаноўкі
На першым энергаблоку Беларускай атамнай электрастанцыі прыступілі да гідраўлічных выпрабаванняў рэактарнай устаноўкі.
![0607.jpg 0607.jpg](/img/v1/images/0607.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Падчас гідравыпрабаванняў будзе праверана работа галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі. Паспяховае завяршэнне гідравыпрабаванняў дазволіць перайсці да наступных падэтапаў праграмы — разагрэву першага контуру рэактара да намінальных параметраў, вызначэнню яго гідраўлічных характарыстык і наступнаму вываду рэактара на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці.
Энергетычны пуск першага энергаблока плануецца ў чацвёртым квартале 2020 года.
Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце АЭС-2006 блізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Генеральным падрадчыкам выступае дзяржкарпарацыя «Расатам».
Паводле minenergo.gov.by