На «Белкельме» заведзена 9 крымінальных спраў

Дзевяць крымінальных спраў пачата на бярозаўскім прадпрыемстве «Белкельме», якое з’яўляецца адным з буйных вытворцаў абутку ў рэгіёне.



belkelme.jpg

Тут дзяржкантроль правёў праверку законнасці дзеянняў шэрагу чыноўнікаў і знайшоў недахопы пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.
Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Незалежных Прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў перакананы, што парушэнняў на прадпрыемстве было заўсёды дастаткова, аднак на іх ніхто, акрамя працоўных, не звяртаў увагі:
 Завод «Белкельме»  гэта балячка для яго працоўных. А там працуе 300 чалавек, большасць з якіх  дзесьці 80%  гэта жанчыны. І калі казаць, што там знойдзены парушэнні, то варта адзначыць, што яны мелі месца яшчэ 8 гадоў таму. Тады мы пісалі, што жанчыны працуюць пры тэмпературы ніжэйшая за нуль, ім выдавалі валёнкі.
У ходзе праверкі ўстаноўлены факты маркетынгавых пралікаў, несанкцыянаванага перавышэння тэрмінаў паступлення грашовых сродкаў пры ажыццяўленні знешнегандлёвых здзелак, падзенне вытворчасці прадукцыі, на прадпрыемстве не выконваюцца планы распрацоўкі новых мадэляў, у тым ліку па абутку для дзяцей і г.д.
Паводле "Радыё Рацыя"