Праз міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы ў Расіі могуць падаражэць прадукты

Расійскія экспарцёры, якія працуюць з еўрапейскія краінамі, кажуць аб праблемах з дастаўкай тавараў у краіны ЕС. Прычына — у кораках на мяжы, якія ўзніклі з-за міграцыйнага крызісу.

1034451985_0_58_3000_1746_2072x0_60_0_0_d704d01ae223b0452a7d793345c52b39.jpg


«Крызіс ужо прывёў да затрымак не толькі ў пастаўках еўрапейскіх тавараў у Расію, але і ў дастаўцы экспартнай прадукцыі расійскіх прадпрыемстваў еўрапейскім спажыўцам», — распавялі ТАСС у Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў (АСМАП) Расіі.

Расійская лагістычная структура, якая працуе з такімі буйнымі замежнымі кампаніямі як Danone, Mars, Metro, PepsiCo, Sanofi, Coca-Cola, Unilever і іншыя, ужо папярэдзіла аб магчымым росце коштаў на прадукцыю, у тым ліку першай неабходнасці. Пакутуюць перавозкі тавараў і ў такіх сегментах, як фармацэўтыка і абсталяванне.

Прычым перавозчыкі адзначаюць, што праблемы захоўваюцца практычна на ўсім перыметры дзяржаўнай мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Час чакання ў чарзе на мяжы з Польшчай або Літвой дасягае двое сутак і больш. Прыкладна такая ж сітуацыя назіраецца і ў зваротным кірунку.

У Расіі цяпер шукаюць альтэрнатыўныя шляхі паставак, «хоць з пункту гледжання кошту яны і не з'яўляюцца аптымальнымі», распавялі ў адной з лагістычных кампаній. У прыватнасці, гаворка ідзе пра паром з Германіі ў Санкт-Пецярбург праз Фінляндыю.

У цяперашні час на мяжы з Літвой выезду чакаюць больш за 1770 велікагрузаў, у тым ліку ў пункце пропуску «Каменны Лог» стаіць больш за 420 грузавікоў, а ў пунктах пропуску «Прывалкі» і «Лоша» больш за 450 у кожным. На мяжы з Польшчы ў пункце пропуску «Казловічы» чаргі на выезд чакаюць больш за 400 грузавых аўтамабіляў, а ў пункце пропуску «Бераставіца» больш за 380. Праз міграцыйны крызіс цалкам закрыты пункт пропуску «Брузгі».