Дзяржпамежслужба Украіны пачала спецаперацыю на мяжы з Беларуссю
Украіна пачала спецыяльную аперацыю «Палессе» на мяжы. Яна праводзіцца сумесна сіламі Дзяржпамежслужбы, Нацыянальнай гвардыі, Нацыянальнай паліцыі, узброеных сіл і іншымі рэзервамі.
Аперацыя накіравана на ўзмацненне абароны мяжы з мэтай недапушчэння міграцыйнага крызісу і супрацьпраўнай дзейнасці, паведамляе REFORM.by.
«Для далейшага рэагавання на магчымае ўскладненне сітуацыі сумесна з узаемадзейнымі дзяржаўнымі структурамі ўзгоднена правядзенне сумеснай спецыяльнай памежнай аперацыі і выпрацаваны адпаведны план. Учора ўвечары яна афіцыйна пачалася», — заявіў першы намеснік кіраўніка Дзяржпамежслужбы Уладзімір Нікіфарэнка.
Кантроль за рэжымам дзяржмяжы будзе праводзіцца ўзмоцненымі нарадамі, таксама будуць нарошчвацца сілы і сродкі на магчымых кірунках прарыву мігрантаў. Пры ахове мяжы будзе выкарыстоўвацца авіяцыя, у тым ліку БПЛА, а таксама тэхнічныя сродкі назірання.
У прыгранічных раёнах будуць выстаўляцца кантрольныя пасты на аўтадарогах, весціся патруляванне асноўных шляхоў, якія вядуць да мяжы, будуць правярацца аўтобусныя і чыгуначныя станцыі і г.д., паведамляе Дзяржпамежслужба Украіны.