Рассельгаснагляд здыме санкцыі з Пружанскага малочнага камбіната
Рассельгаснагляд з 24 снежня адмяняе санкцыі на пастаўкі
прадукцыі беларускага прадпрыемства ААТ "Пружанскі малочны камбінат",
піша Еўрапейскае радыё.

Рассельгаснагляд прыняў гэтае рашэнне пад гарантыі Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Таксама беларускі бок правёў сваё расследаванне на прадпрыемстве і падаў дакументы аб прынятых мерах па ліквідацыі выяўленых парушэнняў.
Тым не менш, пастаўкі ў Расію прадукцыі Пружанскага малочнага камбіната будуць весціся ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю.
Паведамляецца, што прадукцыя павінна быць выпрацаваная з 24 снежня 2018 года і суправаджацца электронным ветэрынарным сертыфікатам.