Шклозавод «Нёман» вінаваты Фонду сацабароны тры з паловай мільярды рублёў
Дзясяткі прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці маюць запазычанасці перад Фондам сацыяльнай аброны насельніцтва. Гэты спіс узначальвае вядомы ў Беларусі і за яе межамі шклозавод «Нёман».
Дакладная сума запазычанасці шклозавода — 3 мільярды 606 мільёнаў 900 тысяч рублёў.
“Смаргоньлён” мае доўг у 2 мільярды 109 мільёнаў 700 тысяч, Лідская дарожна-будаўнічая перасоўная механізаваная калона-72 вінаватая 1 мільярд 46 мільёнаў 500.
Сотні мільёнаў запазычанасцяў маюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Гродзенскай вобласці.
З-за гэтага могуць пацярпець працаўнікі прадпрыемстваў-даўжнікоў.
Калі працадаўца не робіць выплаты ў Фонд сацыяльнай абароны альбо робіць іх не цалкам, у працоўных не фарміруецца права на сацыяльныя выплаты, у тым ліку пенсіі.
Такім чынам, нявыплата ўнёскаў адаб’ецца на памеры пенсій і іншых выплат.
У Гродне найбольш недаплаціла ў Фонд сацыяльнай абароны Сумеснае таварыства з абмежаванй адказнасцю “БАЗАЛІС” — 107, 7 мільёна. На другім месцы — камунальнае унітарнае прадпрыемства “Гроднааблдарбуд” (83 мільёны 100 тысяч).
Звесткі аб прадпрыемствах, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць па плацяжах у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у адкрытым доступе размясціла Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Азнаёміцца са спісам можна тут.
Паводле www.t-styl.info