Страты кампаній у Беларусі ў студзені-сакавіку дасягнулі амаль 6 мільярдаў рублёў
Страты тлумачацца найперш эканамічным крызісам, выкліканым пандэміяй каранавірусу, піша «Свабода».
![Кіраўніцтва Беларусі на заводзе цэлюлёзы ў Сьветлагорску Кіраўніцтва Беларусі на заводзе цэлюлёзы ў Сьветлагорску](/img/v1/images/3d66accf_cd5e_441f_9fce_95612bcc4b8a_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўніцтва Беларусі на заводзе цэлюлёзы ў Сьветлагорску
Колькасць стратных арганізацый у студзені–сакавіку 2020 году ў параўнанні з такім жа перыядам 2019 года павялічылася на 30% — ад 1 262 да 1 651, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Чыстая страта арганізацый на 1 красавіка склала 5 млрд 820 млн рублёў супраць чыстага прыбытку ў 3 млрд 136 млн у студзені-сакавіку 2019-га.
Страты да падаткаабкладання таксама перавысілі 5 млрд (у студзені-сакавіку летась прыбытак быў амаль 4 млрд рублёў).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, паслуг арганізацый у бягучых цэнах практычна дасягнула 60 млрд рублёў, або на 4% больш, чым у студзені-сакавіку 2019 году. Аднак сабекошт пры гэтым вырас на 3,3%, да 47 млрд рублёў.
Страты тлумачацца найперш эканамічным крызісам, выкліканым пандэміяй каронавіруса.