Свініну па кошце ў 2 разы ніжэйшым за рынкавы будуць прадаваць на Камароўцы адзін дзень

22 лістапада на Камароўскім рынку будуць прадаваць свініну па цане 63 тысячы за кілаграм.



svinina_kamarouka.jpg

Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Танную свініну будуць прадаваць два холадакамбінаты горада і чатыры арганізацыі гандлю Мінскага мясакамбіната.
Такое мерапрыемства дазволіць скарэктаваць кошты на свініну на рынку і ў большай меры задаволіць попыт пакупнікоў.
Ва ўпраўленні спажывецкага рынку паведамілі, што кошт у 63 тысячы будзе ўстаноўлены толькі на адзін дзень.
Камароўскі рынак працуе з 9.00 да 19.00.
finance.tut.by