У чатырох беларускіх банках узніклі перабоі ў працы

Сёння, 26 ліпеня, беларусы заўважылі, што ў банку БелВЭБ нешта не так: не працавалі банкаматы гэтага банка, яго банкаўскія карткі, мабільнае прыкладанне і інтэрнэт-банкінг, а таксама сайт і колл-цэнтр. Паводле інфармацыі TUT.by расказваем, што наогул адбываецца.

belveb_696x464.jpg

Трэба справядліва заўважыць, што банк папярэджваў аб магчымых «перапынках у праходжанні аперацый з карткамі і аб доступе карыстальнікаў у сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак», але! З 07.00 да 7.30 27 ліпеня, а не з раніцы да абеду 26 ліпеня. Пазней прэс-служба БелВЭБ паведаміла, што ўсе незапланаваныя праблемы паўсталі з-за невядомага тэхнічнага збою.
Да 16:00 БелВЭБ практычна ажыў: ужо даступны сайт банка і адноўлена праца колл-цэнтра, а таксама праца ўсіх сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (у тым ліку праца прыкладання). Плацежныя карты Visa і Mastercard, інфакіёскі таксама ажылі.
Аднак хутка стала відавочна, што яшчэ ў трох банках таксама многае «легла». Зараз ёсць перабоі ў працы Ідэя Банка. На яго сайце пішуць: «Па тэхнічных прычынах назіраюцца перабоі ў працы банкаўскіх карт, а таксама сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Працэсінгавым цэнтрам робіцца ўсё магчымае для аднаўлення працаздольнасці. Пра факт аднаўлення функцыяналу дадаткова праінфармуем».
Таксама аб праблемах паведамляецца на сайце Тэхнабанка: «У сувязі з правядзеннем пазапланавых тэхнічных прац на працэсінгавым цэнтры аперацыі па картках банка часова не ажыццяўляюцца».
І на сайце РРБ Банка: «26 ліпеня магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў праходжанні аперацый з карткамі і ў доступе карыстальнікаў у сістэму абслугоўвання банкаўскіх картак».
У чым справа? Усё проста: тры гэтых камерцыйных банка абслугоўваюцца ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры банка БелВЭБ, праца якога першапачаткова павалілася. Застаецца чакаць, калі ачуняюць усе.
kyky.org