У дамах Мінска могуць усталяваць 100 тысяч камер відэаназірання. Здагадайцеся, хто за гэта заплаціць
У жылых дамах хочуць усталяваць 100 тысяч камер відэаназірання. Колькі будуць плаціць за іх жыхары?
«Белтэлекам»
гатовы ўсталяваць у Мінску 100 тысяч камер для відэаназірання ў жылых дамах
сталіцы. Колькі можа каштаваць паслуга відэакантролю?
Пра гэта распавялі прадстаўнікі кампаніі.
У «Белтэлекаме» лічаць, што для ўсяго шматкватэрнага жылога фонду Мінска будзе дастаткова 100 тысяч камер відэакантролю, паведамляе «Мінск–Навіны».
Кампанія гатова ўсталяваць камеры, а таксама іншае абсталяванне, якое неабходна для працы сістэмы, за свой кошт. Жыхарам трэба будзе толькі ўносіць толькі абаненцкую плату. У гэтым выпадку тарыф складзе 2-3 рублі ў месяц з адной кватэры.
Віктар Канюшык, кіраўнік групы па працы з ключавымі кліентамі філіяла "Мінская гарадская тэлефонная сетка" Белтэлекама, распавёў: «У Мінску 6,4 тысяч шматкватэрных жылых дамоў, з іх 1,8 тысячы абсталяваныя відэаназіраннем. Для аснашчэння ўсяго шматкватэрнага жылога фонду сістэмамі відэаназірання патрабуецца 100 тысяч камер. Мы гатовыя ўсталяваць іх і неабходнае абсталяванне за свой кошт. Жыхарам трэба будзе толькі ўносіць абаненцкую плату — 2-3 рублі з кватэры ў месяц».
У прадпрыемстваў ЖКГ будзе доступ да відэа з камер у рэжыме анлайн, а таксама да запісаў, якія будуць захоўвацца на сервэры не менш за 30 дзён.
На ўстаноўку сістэм ва ўсіх дамах Мінска спатрэбіцца 2–3 гады, мяркуюць у "Белтэлекаме". Але ў кампаніі адзначаюць, што рэалізацыя маштабнага праекта магчымая толькі ў выпадку, калі відэаназіранне стане лічыцца асноўнай жыллёва-камунальнай паслугай.