У рэйтынгу эканамічнай трансфармацыі Беларусь найгоршая сярод партнёраў па Еўразійскім саюзе

Беларусь заняла 74 месца ў сусветным Індэксе эканамічнай трансфармацыі. Гэта самы нізкі паказнік сярод удзельнікаў Еўразійскага эканамічнага саюзу, паведамляе Свабода.

images_136.jpg

«Найбольш высокую пазицыю сярод дзяржаў-чальцоў паводле індэксу эканамічнай трансфармацыі займае Арменія (43-е месца), далей — Расія (50-е месца), Казахстан (54-е месца), Кіргізстан (66-е месца), Беларусь (74-е месца)», — гаворыцца ў паведамленні Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У параўнанні з папярэднім рэйтынгам найбольш значны прагрэс у эканамічных і гуманітарных рэформах прадэманстраваў Казахстан — адразу плюс 10 пазіцый у рэйтынгу.
Індэкс трансфармацыі Бертэльсмана ацэньвае эфектыўнасць краін з пераходнай эканомікай у справе фармавання дэмакратычных інстытутаў і рынкавых адносінаў.
Рэйтынг публікуецца раз на два гады, у справаздачны перыяд ацэньваліся 137 дзяржаў свету, падзеленыя на сем рэгіёнаў.