Улады не ведаюць, больш ці менш будуць плаціць беларусы за электраэнергію пры БелАЭС

Спецыяльная рабочая група вывучае розныя сцэнары і прапрацоўвае тарыфы на электраэнергію, якія будуць дзейнічаць пасля запуску Беларускай АЭС.

Фота: Telegraf.by

Фота: Telegraf.by

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 28 сакавіка ў Астраўцы намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, кажучы пра тое, ці будуць беларусы менш плаціць пасля ўводу ў строй станцыі.

Паводле яго слоў, задача групы — «знайсці разумны баланс тарыфаў» паміж развіццём галіны, канкурэнтаздольнасцю эканомікі, плацежаздольнасцю і ўзроўнем даходаў, а таксама узроўнем тарыфаў.

Міхаіл Міхадзюк заявіў, што асноўная мэта — зрабіць эканоміку больш канкурэнтаздольнай.

Увесці ў эксплуатацыю першаы энергаблок БелАЭС плануецца ў снежні 2019 года.

Паводле telegraf.by