Усё больш беларусаў — за мяжой беднасці

Расце колькасць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой беднасці. Так, у чацвёртым квартале 2016 года доля грамадзян краіны з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэйшым за бюджэт пражытачнага мінімуму склала 6%, у той час як у трэцім квартале — 5,7%, у другім — 5,5%, у першым — 5,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

marsz_nedarmaedau__65__logo_1.jpg


З 1 лістапада 2016 года па 31 студзеня 2017-га бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складаў 174,52 рубля.
Менш за 150 рублёў сярэднедушавых наяўных рэсурсаў у месяц у чацвёртым квартале мінулага года мелі 3,1% насельніцтва (у трэцім — 2,9%), 150—200 рублёў — 7% (7,2%), 200—250 — 11% (12,2%), 250—300 — 12,8% (12,7%), 300—350 — 15,6% (14,8%), 350—400 — 12,5% (11,8%), 400—500 — 16,5% (16,8%), 500—600 — 9% (8,6%), больш за 600 рублёў — 12,5% (13%).
Грашовыя даходы ў 2016 годзе ў разліку на душу насельніцтва ў Беларусі склалі 512,4 рубля ў месяц. Для параўнання: у 2015 годзе гэты паказчык быў 494,3 рубля.
Такім чынам, сярэднедушавы даход за год вырас на 3,7%. Пры гэтым рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва, якія ўлічваюць інфляцыю, знізіліся за год на 7,3%.
Марына Носава, БелаПАН