Заўтра ў Беларусі зноў даражэе паліва

Заўтра, 11 траўня, у Беларусі чарговым разам падаражэе аўтамабільнае паліва.

paliva__belnaftahim__fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg


У Беларусі з 11 траўня зноў павялічваюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамляе канцэрн «Белнафтахім».

«Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва змяняюцца», — гаворыцца ў інфармацыі ад «Белнафтахіма».

Як і раней, павышэнне складзе 2 капейкі.

Цэны на паліва заўтра будуць такія:

АІ-92 — 2,22 рубля;
АІ-95 — 2,32 рубля;
АІ-98 — 2,54 рубля;
дызельнае паліва — 2,32 рубля.

Нагадаем, апошні раз паліва даражэла 5 траўня. Гэта ўжо 11-е павышэнне цаны паліва з пачатку 2022 года.