21 студзеня пройдзе пахаванне гітарыста «Ляпіса Трубяцкога» Руслана Уладыкі
Адпяванне легендарнага гітарыста гуртоў "Ляпіс Трубяцкі" і Trubetskoy Руслана Уладыкі пройдзе ў пасёлку Прывольны пад Мінскам, у царкве Святога Мікалая Цудатворцы. Гэта адбудзецца ў 11:30 у аўторак, 21 студзеня, паведамляе Еўрарадыё.

Руслан Уладыка / Еўрарадыё
Пахаваюць музыку ў вёсцы Абчак у 13:00. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадзюсар Яўген Калмыкоў.
Руслану Уладыку было 45 гадоў, ён быў адным са стваральнікаў "Ляпіса Трубяцкога". Музыка знаходзіўся ў коме з чэрвеня 2019 года, калі яго збілі ў мінскім мікрараёне Дражня. 19 студзеня 2020 года Уладыка памёр, так і не вярнуўшыся ў свядомасць.
Якраз у гэтыя дні праходзіць суд па справе аб яго збіцці.